Хойніцкая «невядомасць» аказалася цудоўным месцам…
Здаецца, не паспеў вокам міргнуць – а насычаныя студэнцкія гады ўжо праляцелі, пакінуўшы толькі яскравыя эпізоды ў памяці. Наперадзе – вырашэнне лёсу на бліжэйшыя гады – размеркаванне. Адны выпускнікі-бюджэтнікі ўспрымаюць яго як «трэба – значыць трэба», іншыя – як кабалу. І вось расхваляваны малады чалавек стаіць перад камісіяй у чаканні вердыкту, спадзеючыся на добрае месца будучай работы. Вымаўляюць: «Андрэй Цыбульскі… размяркоўваецца… у Хойнікі». У гэты момант нараджаюцца змешаныя пачуцці. У галаве круціцца: «Што? Дзе? Як?» Але гэтыя пытанні ў Андрэя былі не негатыўнай рэакцыяй, а праявай шчырай цікавасці да горада, у якім давядзецца жыць і працаваць.
Продолжить чтение