Гіпертанічны крыз і яго прафілактыка

Гіпертанічны крыз – гэта такі стан, пры якім артэрыяльны ціск раптоўна рэзка павышаецца і самаадчуванне хворага пагаршаецца. З’яўляюцца галаўны боль, галавакружэнне, мільганне мушак перад вачыма, млоснасць, ванітаванне. Можа ўзнікаць колючы і ныючы боль у вобласці сэрца. Чалавек становіцца ўзбуджаным, скардзіцца на моцнае сэрцабіенне, сухасць у роце, дрыжыкі ва ўсім целе, мочаспусканне ў вялікім аб’ёме. Для некаторых крызаў характэрны млявасць, санлівасць, затарможанасць, трызненне, а таксама пагаршэнне зроку і слыху. Часам пры крызах узнікае сціскаючы боль за грудзінай, які аддае ў левую лапатку, руку, шыю.

Продолжить чтение

Не дрэмле палачка Коха

Праблема туберкулёзу вельмі актуальная для Хойніцкага раёна. Ні ад адной інфекцыі не памірае столькі людзей, колькі ад туберкулёзу. Яго ўзбуджальнік – палачка Коха – перадаецца паветрана-кропельным шляхам. Адзін хворы “ўзнагароджвае” мікрабактэрыямі каля 20 здаровых людзей. Прычым асабісты кантакт з носьбітам інфекцыі не абавязковы. “Падхапіць” палачку Коха можна і ў прэстыжным рэстаране, калі, напрыклад, выпіць каву з дрэнна вымытага кубка. Або ў дарагім магазіне, калі падфарбаваць вусны пробнікам памады, які да гэтага выкарыстоўвала хворая на туберкулёз.

Продолжить чтение

Снедайце аўсянкай — будзеце ў цудоўнай форме

Для тых, хто жадае кожны дзень выглядаць на ўсе сто, дыетолагі  рэкамендуюць пачынаць дзень з аўсянкі. Не выпадкова, што так званую салату прыгажосці гатуюць менавіта з гэтых круп.

Продолжить чтение

Каб не было позна

Сёння дыягназ алкагалізму ставіцца па наяўнасці пахмельнага сіндрому, запояў і іншых сацыяльных прыкметах. Але гэта толькі айсберг хваравітага працэсу, які пачаўся ўжо даўно. Як любая пухліна ў арганізме пачынаецца з клеткі, а  выяўляецца яна тады, калі груба парушаецца жыццядзейнасць таго ці іншага органа, так і пры алкагалізме: яго лепш папярэдзіць. Але як распазнаць працэс, які пачаўся?

Продолжить чтение

Дзяржсаннагляд паведамляеХлебам на пошце нельга гандляваць

Каб выжыць у стыхіі рынку, многія арганізацыі асвойваюць новыя формы і метады работы, укараняюць дадатковыя паслугі насельніцтву. Вось і паштовыя аддзяленні сёння аказваюць не толькі паслугі сувязі, але і гандлююць харчовымі і нехарчовымі таварамі. Гэта выгадна для людзей, аднак, як і ў любым гандлі, тут неабходна захоўваць пэўныя патрабаванні санітарнага заканадаўства. На жаль, як паказалі праверкі, праведзеныя работнікамі райЦГЭ, да ўзорнага парадку яшчэ далёка.

Продолжить чтение