Усё тут цёплае, такое простае

Высокія, акуратна запраўленыя пад канцік ложкі. Некалькі ярусаў пуховых падушак, пакрытых накрухмаленымі накідкамі. На падлозе – даматканыя палавікі з рознакаляровымі палоскамі. Вокны ўпрыгожваюць беласнежныя фіранкі, стол – абрус з ажурным аздабленнем. У вуглу печ – распаўсюджвальніца прыемных водараў. На сценах – абразы, сямейныя чорна-белыя фотаздымкі… Як жа каларытна і ўтульна ў вясковых хатах, дзе жывуць […]

Продолжить чтение

Сагрэлі дабрынёй і гасціннасцю

Зіма – чароўны час года. За акном машыны – такое хараство! Быццам шчодры ювелір рассыпаў па зямлі самацветы. На календары 5 снежня. Мы едзем у чарговую вандроўку. Адкінуўшы ўсе думкі і турботы, углядаюся ў гэтую прыгажосць…. Зіма пачынае наводзіць свае парадкі: падшывае белыя каўнерыкі ў ледзяной сукенцы канавы, пакрывае дахі дамоў цёплымі шапкамі, развешвае на […]

Продолжить чтение

Адзначаюць святы беларускія і польскія

Раніца. На тэрмометры мінус восем. Мароз гарэзліва шчыпле нос, шчокі гараць пунсовым агнём. Уцяпляюся перад паездкай шалікам і пальчаткамі, бяру фотаапарат, нататнік з ручкай і – у шлях! Сёння мы пабываем з вамі яшчэ ў адной цудоўнай невялічкай вёсачцы нашага раёна – Паташні. Ад горада да яе адзінаццаць кіламетраў. Едзем. За акном плывуць шэрыя пейзажы. […]

Продолжить чтение

Няхай будзе сонечна

Была ў вёсцы вядомая ва ўсім наваколлі карчма, дзе спыняліся падсілкавацца ды застацца на начлег падарожнікі. Ехалі вандроўнікі адусюль, стомленыя, галодныя. І як толькі траплялі ў харчэўню, казалі: «Богу слава!», маўляў, што «дацягнулі» да гэтага месца. З часам да вёскі «прычапілася» адпаведная мянушка – Багуславец. Такую назву населены пункт меў да 1977 года, а пасля […]

Продолжить чтение

Трэба верыць у лепшае

Усюды адчуваецца халаднаваты подых восені. Прырода пышная, яркая: дрэвы змяняюць зношаны ўжо зялёны ўбор на шыкоўнае залатое адзенне. Жоўта-аранжавае лісце павольна кружыць у паветры. Раскошнымі чырвонымі гронкамі звісае рабіна. Прыпала да зямлі трава. На вуліцы чароўны час года – прыгажуня-восень, ідзеш і любуешся хараством і багаццем фарбаў навокал. Мы з вамі, паважаныя чытачы, вандравалі па […]

Продолжить чтение

Заціхае вёска

Яшчэ некалькі гадоў назад тут віравала жыццё… Гэта была маленькая, але такая прыгожая вёсачка, з гасціннымі жыхарамі, дружнымі, як адна сям’я. Дзеці гучным смехам залівалі яе вуліцы, іх працавітыя бацькі вялі гаспадарку. Яна мела нейкі дужа мілы, задумлівы і паэтычны каларыт, дзякуючы прысадам вялікіх дрэў абапал дарогі, векавым ліпам і прыгажуням-яблыням на сядзібах. Шмат зеляніны, […]

Продолжить чтение

Адчуванне закінутасці знікла

Калісьці тут да самай трасы стаялі хаты, цяпер жа абапал высокія зялёныя сцены з «каралевы» палёў – кукурузы. Амаль дзве сотні вяскоўцаў (да чарнобыльскай аварыі), школа, магазін, клуб, шчодрыя сады, прастольнае свята Мікола… Зараз гэта ўсё толькі на фотаздымках ды ва ўспамінах мясцовых жыхароў. З задавальненнем і ў той жа час вялікім шкадаваннем яны расказвалі […]

Продолжить чтение

Мяльчае рака жыцця

У 1930 годзе тут было 182 двары і 829 жыхароў, у 2004-м – 35 дамоў і 53 жыхары, у 2014-м – 8 дамоў і 14 жыхароў… Так паступова мяльчае рака жыцця прыгожай вёсачкі Ізбынь. Многа тут было дружных сем’яў: Казмерчукі, Лешчанкі, Іванюшкі, Працко, Янкоўскія, Васіленкі, Часнакі і іншыя. Весела жылі, згуртавана, а зараз як? Каб […]

Продолжить чтение

Людзі на балоце

За акном праплываюць жоўта-зялёныя палі, квітне-ючыя сады, акуратненькія драўляныя і цагляныя хаткі… Няспынна бягуць за гарызонт стужкі асфальтаваных дарог, і неба такое насычана блакітнае, з вялікімі падушкамі-аблокамі. Мы працягваем наша вандраванне па вёсках раёна, на гэты раз едзем у цудоўныя мележаўскія мясціны – вёску Каранёўка. Так, менавіта тую, якая стала прататыпам Куранёў з «Палескай хронікі». […]

Продолжить чтение