Адзін дзень у дзіцячым садзе

7.30 Сонны горад. Сумныя вуліцы з-за адсутнасці шпаркага транспарту і спяшаючыхся прахожых. У вокнах шматпавярховак ляніва загараецца святло. Пакуль большасць жыхароў толькі прачынаецца, прымае ванныя працэдуры або задумліва п’е каву на кухні… А выхавальнікі дзіцячых садоў ужо знаходзяцца на рабоце ў прыемным чаканні сваіх любімых малышоў. У вызначаны час я была на «новым» месцы працы, […]

Продолжить чтение

Будні інспектараў ДПС

У 7 гадзін раніцы стаю каля раённага аддзела ўнутраных спраў. Не ведаю яшчэ, да каго ў напарнікі мяне прыставяць, але начальнік аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі У.П. Талюк напярэдадні запэўніў, што ў іх усе работнікі суперадказныя. Чакаю. І вось з аддзела выходзіць малады чалавек – інспектар дарожна-патрульнай службы Андрэй Гапоненка, вітаемся, даведваюся, што менавіта з ім мне давядзецца […]

Продолжить чтение

Давыдаў дзень, або Як журналіст раёнкі «прымярала» прафесію галоўнага інжынера

У гарачы час пасяўной мехдвор ажывае ў палове шостай раніцы. Пачынае паступова збірацца народ. Мужчыны вядуць бойкую гаворку, завіхаюцца вакол тэхнікі, уважліва аглядаючы яе. Роўна ў шэсць поўны механізатарскі састаў склікаецца на планёрку, якую праводзіць дырэктар гаспадаркі А.А. Кліменка. Кіраўнік разам са спецыялістамі размяркоўвае тэхніку па палях, дакладна абазначае дзённыя заданні. Атрымаўшы нарад, работнікі спяшаюцца […]

Продолжить чтение

Любіць зямлю

З ранку 7 мая рэдакцыйны аўтамабіль накіраваўся ў КСУП «Аравічы». Едзем… Гляджу ў акно. Перад вачыма мільгаюць прыгожыя, рознакаляровыя палі, абнятыя сонцам. Адразу відаць, дзе нядаўна прайшлася сеялка: зямля нібы расчасаная грабеньчыкам, а дзе рыхтавалі глебу – разаслаліся доўгія шлейфы пасля дыскатараў. Усё гэтае хараство – рабочы кабінет (па меншай меры ў гарачую пару) гаспадароў […]

Продолжить чтение