Задумайцеся аб будучым

Законнасць і парадак

У цяперашні час яшчэ маюць месца факты выплаты заработнай платы і іншых даходаў “у канвертах”, гэта значыць без адлюстравання ў бухгалтарскім уліку, а, адпаведна, і без уплаты падаткаў і адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны, што з’яўляецца грубейшым парушэннем працоўнага заканадаўства.

Прычым выплата заработнай платы “у канвертах” робіцца, як правіла, са згоды работнікаў. Да таго ж нярэдкія выпадкі, калі з работнікамі не заключаюцца дагаворы на выкананне работ. Падобныя дзеянні наймальнікаў ушчамляюць законныя правы наёмных работнікаў. Аднак не ўсе грамадзяне, на жаль, у поўнай меры ўсведамляюць гэта, атрымліваючы грошы “у канвертах”. Праблемы ў іх узнікнуць тады, калі ўстане пытанне аб налічэнні пенсіі, памер якой будзе разлічаны зыходзячы з афіцыйнай заработнай платы.
Імкнучыся застацца на плыву, арганізацыі адлюстроўваюць ва ўліку ў якасці дзяржаўнага мінімальнага сацыяльнага стандарта ў галіне аплаты працы ўстаноўлены заканадаўствам памер мінімальнай заработнай платы, які з’яўляецца абавязковым для наймальнікаў у якасці ніжэйшай граніцы аплаты працы работнікаў. З такой “афіцыйнай” заработнай платы і пенсія будзе налічана ў мінімальным памеры.

Стаж работы згодна з арт. 54 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб пенсійным забеспячэнні” пацвярджаецца працоўнай кніжкай, а пры яе адсутнасці – іншымі дакументамі, утрымліваючымі звесткі аб перыядах работы, або даведкамі аб уплаце абавязковых страхавых узносаў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Такім чынам, можа атрымацца, што чалавек гадамі працаваў, а стаж работы пры выхадзе на пенсію давядзецца збіраць па крохах. Акрамя таго, налічэнне пенсіі будзе зроблена толькі з тых сум, за якія грамадзяне распісваліся ў ведамасці.

Звяртаем увагу аматараў атрымліваць “неафіцыйныя даходы”, што на практыцы нярэдкія выпадкі, калі патрэбна афіцыйна легалізаваць свае даходы. І тут яны сутыкнуцца з цяжкасцямі: задэкларыраваць “левыя” даходы без уплаты падаходнага падатку не ўдасца, і за гэта прадугледжана адказнасць згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Калі вам не ўсё роўна,  якім стане ваша будучае, паведаміце інфармацыю аб фактах парушэння працоўнага заканадаўства па тэлефоне даверу інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Хойніцкаму раёну – 2-12-78.


А. ШАВЫРАВА,
начальнік інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь
па Хойніцкаму раёну.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *