Як выглядаў дом па-хойніцку — рэтраспектыва ў пачатак ХХ стагоддзя

Бацькаўшчына

Усё менш і менш мы бачым традыцыйныя хаты – аднапавярховыя, колеру натуральнага старога дрэва.

Сёння ганарымся шматкватэрнымі збудаваннямі з яркімі каляровымі мураламі і добраўпарадкаванай дваравой пляцоўкай з вялікай паркоўкай. Нават аднапавярховыя прыватныя дамы цяпер будуюць з цэглы, а дрэва як будаўнічы матэрыял – даволі дарагая альтэрнатыва.

Але ж зазірнём у гісторыю роднага краю па фотаздымках Хойнікшчыны канца ХІХ-пачатку ХХ стагоддзяў. Іх не так многа, але ж яны ў электронным варыянце ў шырокім доступе знаходзяцца на беларускамоўнай старонцы Вікіпедыі. Дастаткова набраць там «Хойнікі» – паглядзіце, якую вялікую работу па захаванні каштоўнай гістарычнай інфармацыі зрабіў патрыёт сваёй малой радзімы, настаўнік гісторыі трэцяй гарадской школы Сяргей Бельскі.

Там мы і натрапілі на ілюстрацыі хойніцкіх дамоў. Гэта традыцыйны местачковы дом і сядзіба, якая стаяла ў раёне сучаснай вуліцы Жыляка.

Аказваецца, той выгляд, які мелі збудаванні тады, напрамую звязаны з архітэктурнай традыцыяй некалькіх стагоддзяў. Такой інфармацыяй дзеліцца ў сваіх інтэрв’ю дырэктар Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы, літаратуры, доктар архітэктуры, доктар гістарычных навук, акадэмік Аляксандр Лакатко.

Па словах Аляксандра Іванавіча, XVI стагоддзе вызначыла, як будзе жыць беларускае сялянства многія дзесяцігоддзі. Менавіта тады у ВКЛ прайшоў перадзел зямель. З тае пары цэнтральнае поле дзялілася на валокі (пазнаеце назву?), а ўздоўж будавалі дамы. Раней сем’і жылі, дзе хацелі і маглі ставіць хату побач са сваякамі. А пасля рэформы суседства стала выпадковым, як і па сёння.

Чым сучасныя двары адрозніваюцца ад старадаўніх? Колькасцю гаспадарчых збудаванняў. Заўважце, што пазначаюць сёння ў газетных аб’явах па продажу прыватных дамоў: сарай, пограб, максімум – гараж. А да савецкай калектывізацыі ў падобнай рэкламе пералічвалі б млын, амбар, гумно, хлявы, канюшня.

Затое яшчэ доўга будавалі беларускія хаты з сасны. Мясцовасць, багатая хвойнымі лясамі, дазваляла. Прычына ў такім рашэнні па гэты час не змянілася – эканомія. Таму і цяпер можна прайсціся па хойніцкіх вуліцах, каб на свае вочы пабачыць прыклады такога падыходу.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота з інтэрнэту.



2 комментария по теме “Як выглядаў дом па-хойніцку — рэтраспектыва ў пачатак ХХ стагоддзя

  1. Будзьма ўважлівымі.
    Гэты здымак на беларускамоўныя старонкі інтэрнэт- энцыклапедыі (іх дзьве) 13 мая 2018 г. змясціў не я, а шаноўны Казімір Ляхновіч.
    Менавіта яму ад усіх нас – шчырая падзяка.

    Рейтинг комментария:Vote +1+2Vote -10

  2. І стаяў гэты дом на ўскрайку Базарнага пляцу (раён плошчы Танкістаў), які на плане 1886 г. пазначаны нумарам 132. Магчыма, бліжэй да гандлёвых лавак (№ 131). Гл. старонку Хойнікі альбо Хвойнікі.

    Рейтинг комментария:Vote +1+2Vote -10

Добавить комментарий для С. Бельскі Отменить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *