Міні-футбол

Спорт

У ДПТВ-183 прайшлі спаборніцтвы паміж супрацоўнікамі РАНС, РАУС і падлеткамі, якія знаходзяцца на ўліку ў камісіі і інспекцыі па справах непаўналетніх.

Выставілі каманды дзяржаўная гімназія, СШ №№ 1, 2, 3 і ДПТВ-183. У напружанай барацьбе падлеткі не ўступалі ў спрыце і ўменні валодаць мячом дарослым сапернікам.

Вопыт, тым не менш, узяў сваё. Першае месца заняла каманда РАНС, другое – ДПТВ-183, трэцяе – РАУС. Пераможцы атрымалі дыпломы, прызы і салодкасці ад аддзела па справах моладзі райвыканкома і раённага камітэта БРСМ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *