На старце турніру

Спорт

Ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося адкрыццё чарговага турніру па міні-футболу сярод дзяцей і падлеткаў, якія састаяць на ўліку ў камісіі і інспекцыі па справах непаўналетніх, у спартыўнай зале ДПТВ-183.


Пасля ўзняцця Дзяржаўнага флага перад ігракамі і балельшчыкамі выступілі, пажадалі спартыўных перамог начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкома І.Панчанка, першы сакратар ГА РК “БРСМ” Л. Гаркуша, начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкома М.Раманенка і в.а. дырэктара ДЮСШ райвыканкома С. Смольскі.

У турніры ўдзельнічалі 5 каманд, гульні праводзіліся па кругавой сістэме. У выніку першае месца занялі прадстаўнікі гімназіі, другое – СШ № 2, трэцяе – СШ № 3. Пераможцы ўзнагароджаны граматамі і прызамі ад БРСМ і аддзела па справах моладзі райвыканкома. Таксама без прызоў не засталіся і каманды, якія не ўвайшлі ў лік фіналістаў.


П. ТУРСКІ,
суддзя спаборніцтваў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *