«Ледніковы перыяд» па-судкоўску


У суботу, 23 студзеня, па ініцыятыве дырэктара школы Ж.А. Сяргеенкі адбылася паездка настаўнікаў і вучняў на лядовы каток г. Мазыра. Гэты марозны цудоўны дзянёк прынёс усім масу прыемных уражанняў і станоўчых эмоцый, асабліва тым, хто ўпершыню стаў на канькі . Аказалася, што гэта не так складана, наадварот, весела і здорава.

Не прайшло і пятнаццаці мінут, як стала незразумела: хто ж не ўмее стаяць на каньках? Усе, быццам фігурысты, каталіся, вымалёўваючы фігуры. Ніхто ўжо і не ўспамінаў аб тым, што нядаўна трымаліся адзін за аднаго і за борцікі катка, нясмела рабілі першыя крокі на лёдзе.

Дамоў вярталіся ў поўнай ўпэўненасці – праз тыдзень зноў на каток: колькасць жадаючых пакатацца на каньках рэзка ўзрасла, “ледніковы перыяд” па-судкоўску чакае працягу.


Т. ГАЛЕНЯ,
сакратар пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” Судкоўскай СШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *