Армрэстлінг

Спорт

Удала выступілі на прайшоўшым у г. Гомелі абласным чэмпіянаце па армрэстлінгу прадстаўнікі нашага раёна.

Дзмітрый Туранкоў, вартаўнік ПДРЭЗ, заняў другое месца, уступіўшы ў фінальным паядынку чэмпіёну Еўропы. А настаўнік фізкультуры Веляцінскай БШ-сада Дзмітрый Дзядзіцкі атрымаў Дыплом трэцяй ступені. Усяго ж у абласным чэмпіянаце прынялі ўдзел каля 100 спартсменаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *