Акцыя


Еўдакія Андрэеўна Сядова, Любоў Пятроўна Лобан, Вольга Прохараўна Бандарэнка, Вольга Васільеўна Рубіс, Алена Людвігаўна Шаціла, Ірына Іванаўна Сычова… Іх маладосць апалена вайной на франтах Вялікай Айчыннай. Напярэдадні свята 8 Сакавіка  ў межах  рэспубліканскай акцыі “Мы вас вітаем, баявыя сяброўкі!” гэтых жанчын на даму наведалі прадстаўнікі актыву прафсаюзнай арганізацыі  раённага выканаўчага камітэта, работнікі ідэалагічнага аддзела, райкома БРСМ, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Веснавыя кветкі, якія прадаставіла прыватны прадпрымальнік Ганна Шамро, святочныя падарункі, шчырыя словы падзякі за ратны і працоўны подзвіг, віншаванні з нагоды свята 8 Сакавіка атрымалі ветэраны вайны і працы. У цёплай задушэўнай атмасферы праходзілі сустрэчы.

 На здымку: да Любові Пятроўны Лобан з віншаваннямі і падарункам завіталі начальнік і вядучы спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкома Ж.М. Чарняўская  і А.М. Чэркас.                                                                         


Фота Уладзіміра СЯМЕНАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *