Ёсць каму дзякаваць — пакланіцеся імені

День народного единства

17 верасня — Дзень народнага адзінства.

У гонар 510-годдзя Хойнік у гарадскім парку адкрылі Алею ганаровых грамадзян. Адзін з яе герояў — былы старшыня Хойніцкага райвыканкама Іван Макаравіч Беразняцкі — мае непасрэднае дачыненне да сёняшняга свята.

Нарадзіўся Іван Макаравіч у вёсцы Савічы Брагінскага раёна ў 1911 годзе. На малой радзіме працаваў сакратаром камсамольскай ячэйкі, далей першым сакратаром райкама камсамола ў Брагіне, палітруком палкавой школы. А затым удзельнічаў у вызваленні Заходняй Беларусі ў 1939 годзе.

У час Вялікай Айчыннай вайны служыў камісарам у 157-м кавалерыйскім палку. Удзельнічаў у баях за Смаленск, на Курска-Арлоўскай дузе, вызваленні Беларусі. Пасля Перамогі працаваў у савецкіх органах. Атрымаў узнагароды — медаль «За баявыя заслугі» і два ордэны «Чырвонага Сцяга».

У няпросты пасляваенны перыяд – з 1949 па 1958 гг. узначальваў Хойніцкі райвыканкам. А ў 1975 годзе стаў Ганаровым грамадзянінам Хойнікшчыны.

Сёння, у Дзень народнага адзінства, гэта імя значыць для нас, жыхароў раёна, непараўнальна многа. Цяпер, праходзячы побач з мемарыялам, супыніцеся на імгненне каля стэлы Імя Беразняцкага і ўшануйце яго светлую памяць.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



1 комментарий по теме “Ёсць каму дзякаваць — пакланіцеся імені

  1. Не «каго дзякаваць», а – «каму дзякаваць»! Гэта што да філалогіі. Казаць пра гісторыю ў сувязі з дзьмутым 510-годдзем і зусім не выпадае…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий для С. Бельскі Отменить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *