З новым кіраўніком – новы настрой у калектыве

Сельское хозяйство

IMG_6476Як бачна са зводкі па малаку, на лідарскіх пазіцыях у раёне знаходзяцца Карчоўскі і Пудакоўскі малочнатаварныя комплексы, а таксама Храпкаўскі даільна-малочны блок.

Калі раіліся з начальнікам райсельгасхарчу А.У. Бандарэнкам, пра якую ферму лепш напісаць, ён прадказальна адзначыў менавіта гэтых перадавікоў. Але нам хацелася героямі публікацыі зрабіць такіх работнікаў, якія вельмі стараюцца, але радзей фігурыруюць у газете (пра карчоўскіх, пудакоўскіх і храпкаўскіх жывёлаводаў пішам мы даволі часта). Тады Анатолій Уладзіміравіч парэкамендаваў з’ездзіць на Алексіцкі комплекс, што мы неўзабаве і зрабілі.

IMG_6468Пакуль новай ферме ўдаецца ўтрымліваць статус самай лепшай у КСУП імя Мележа. У сярэднім тут надойваюць па 14 літраў малака ад каровы ў дзень. Безумоўна, паказчык можа быць і вышэйшым, але гэта і так на 2,6 літра больш за леташні.

З пачатку гэтага года на комплексе змяніўся загадчык – гэту пасаду заняў Андрэй Іванавіч Ілюшчанка. У жніўні летась ён са сваёй сям’ёй прыехаў у Глінішча з Данецкай вобласці Украіны. Адукацыя ў мужчыны інжынерная, таму пачынаў працаваць у мясцовай гаспадарцы трактарыстам, потым быў назначаны інжынерам працаёмкіх працэсаў. Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства заўважыла працавітасць, спрыт і ініцыятыўнасць новага работніка і прапанавала яму ўзначаліць Алексіцкі комплекс.

IMG_6404Наогул Андрэй Іванавіч у сельскай гаспадарцы не навічок – дзесяць гадоў працаваў у гэтай галіне ва Украіне. Ён кантактны, лёгка знаходзіць агульную мову з падначаленымі, дарэчы, іх у яго 26 чалавек. Нездарма ў калектыве так добра аб ім адгукаюцца.

IMG_6418Першае пытанне, якое хвалявала загадчыка, – кадры. Ён імкнецца, каб абыякавыя да работы людзі «адсяваліся», а старанныя жывёлаводы, якія прыходзяць да іх на работу, заставаліся на гады. Адпаведна працоўная дысцыпліна тут наладжана належным чынам.

IMG_6426На новым комплексе – умовы выдатныя: тое, што калісьці здавалася фантастыкай, сёння планамерна рэалізуецца ў жыццё. Даенне кантралююць камп’ютары, а аператары ўжо забыліся, што такое гумавыя боты. Затое добра ведаюць, што трэба прытрымлівацца ўсіх санітарных норм і патрабаванняў.

IMG_6450Ідучы па даільна-малочнаму блоку, на інфармацыйным стэндзе заўважыла «Маланку», на якой як лепшая адзначана даярка Алена Паламарчук.

IMG_6473Па словах калег, гэта руплівая, а галоўнае – адказная работніца, якая ніколі не падводзіць калектыў. У жывёлагадоўлі жанчына працуе шаснаццаць гадоў, справу ведае дакладна і з задавальненнем дзеліцца вопытам з моладзю. У прыватнасці, са сваёй напарніцай па даільнай зале – абаяльнай Жаннай Варакса, якая толькі год працуе на комплексе.

IMG_6456Добра спраўляюцца са сваёй работай і добразычлівыя даяркі на раздоі кароў – Тамара Роганава і Галіна Нікалаенка, а таксама цялятніцы-цёзкі – Святлана Краснаселец і Святлана Гнядзько.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *