Знакавая лічба — 50


25 лютага 1960 года была створана Хойніцкая раённая арганізацыйная структура рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь”. Напярэдадні 50-гадовага юбілею аб дзейнасці арганізацыі расказвае яе начальнік А. Л. Жаўняк.

– Перад такой знакавай падзеяй варта ўспомніць гісторыю арганізацыі. Яна бярэ пачатак з 28 лютага 1927 года, калі аб’яднаны пленум Цэнтральнага савета Авіяхіма БССР і таварыства садзеяння абароне прынялі рашэнне аб стварэнні Авіяхіма БССР –  абароннага таварыства Беларусі. Яно і па сённяшні дзень з’яўляецца сапраўднай школай мужнасці, займаецца падрыхтоўкай насельніцтва да абароны Айчыны, спецыялістаў масавых тэхнічных прафесій і авіяцыйных відаў спорту.

Невялікі, але дружны і зладжаны калектыў арганізацыі на працягу “залатога” перыяду ўзначальвалі здольныя кіраўнікі Р.В. Дзейчык, І.П. Васіленка, В.В. Карэльскі, А.І. Міхаленка. Кожны з іх унёс свой важкі ўклад у мэты і задачы, ускладзеныя на арганізацыю. Цяпер у нас працуюць 15 чалавек. З іх 4 майстры вытворчага навучання кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі  І.М. Козел, М.М. Станеўка, С.А. Зінкевіч, А.П. Шлёг. Яны навучаюць курсантаў ваджэнню транспарту катэгорый “Е”, “Д”, “В” не толькі з нашага, але многіх раёнаў вобласці. Для выканання гэтых абавязкаў створана належная матэрыяльная база – маюцца чатыры легкавыя аўтамашыны, адзін грузавы аўтамабіль і аўтобус. Высокакваліфікаваны спецыяліст – галоўны бухгалтар М.М. Гардзіенка, якая працуе ў нас ужо дзесяць гадоў.

Упор у нашай дзейнасці робіцца на членаў ДТСААФ, іх у арганізацыях, на прадпрыемствах і ва ўстановах раёна налічваецца 220 чалавек. Грамадскія памочнікі прымаюць актыўны ўдзел у вырашэнні асноўных задач, якія ўскладзены на арганізацыйную структуру. Так, член ДТСААФ, настаўнік гарадской сярэдняй школы № 3 Васіль Леанідавіч Вяргейчык узначальвае тут секцыю па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, інтарэс да гэтай справы ў юнакоў вялікі.

Шчыра і сардэчна віншую калектыў і членаў ДТСААФ з 50-гадовым юбілеем нашай арганізацыйнай структуры. Жадаю поспехаў у выкананні пастаўленых задач, асабістага шчасця і дабрабыту!


На здымку:
(злева направа) А.Л. Жаўняк,
майстар А.П. Шлёг, курсант Т.Л. Лук’яненка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *