Старшыня райвыканкома А.В. Бічан: «Толькі агульнымі намаганнямі можна забяспечыць устойлівае развіццё раёна»


Сёння на раённым злёце перадавікоў ва ўрачыстай абстаноўцы мы падводзім вынікі работы галін народнай гаспадаркі за мінулы год.  Нашы сумесныя намаганні былі накіраваны на ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу рэгіёна, удасканальванне сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванне горада і сельскіх населеных пунктаў. Што атрымалася і чаго не ўдалося дасягнуць у поўнай меры, вядома даўно і не раз агучвалася, але не пры такой вялікай аўдыторыі. Адзначу, што ў агульнай скарбонцы поспехаў ёсць уклад кожнага, хто знаходзіцца сёння ў зале ГЦКіС.

За 2009 год экспарт паслуг пры прагнозе 118,5% склаў 154,5%.  На 12,6% павялічаны   аб’ём вытворчасці прамысловых тавараў, на 13,5% – спажывецкіх тавараў. Імпарт паслуг павялічыўся ў 30 разоў, забяспечаны прырост рознічнага тавараабароту на 4,8 працэнтных пункта, бытавых паслуг – на 28,3%. Перавыкананы прагнозны паказчык па інвестыцыях у асноўны капітал на 63,6%, на 11% – па энергазберажэнню.

Станоўча ацэньваецца работа па выкананню прагнозных паказчыкаў ПУП “Палескія сыры” (дырэктар Г.В. Бондар), фабрыкі мастацкіх вырабаў (І.У. Пятрунін), ААТ “Хойніцкі КБА” (Д.Я. Шукаў).

На жаль, мы не можам пахваліцца выкананнем прагнозных паказчыкаў па прадукцыі прамысловасці, экспарту тавараў, рознічнаму гандлю, аказанню платных паслуг насельніцтву, імпарту паслуг.

Назіраецца тэндэнцыя павелічэння занятых у прыватным сектары эканомікі. За 12 месяцаў летась зарэгістраваны 44 прадпрымальнікі, створана 9 малых прадпрыемстваў, у тым ліку 2 фермерскіх, 5 прыватных унітарных прадпрыемстваў, 2 таварыствы з абмежаванай адказнасцю. Раённая ўлада і ў далейшым будзе аказваць садзеянне ў стварэнні прадпрыемстваў малога бізнесу.

Нямала ўвагі ў 2009 годзе было ўдзелена аграпрамысловаму комплексу. Валавой прадукцыі атрымана на суму 64,2 млрд. руб. У жывёлагадоўлі  – 24,5 млрд. руб., што склала 114,7% да ўзроўню 2008 года. Малака на суму 13,7 млрд. руб., або 115,7%  – гэта на 3 тысячы тон больш, чым у 2008 годзе.

Лепшых вынікаў па выкананню прагнозных паказчыкаў дасягнуў калектыў сельгаспрадпрыемства “Судкова” (дырэктар А.А. Сцішанок). Сярэдні надой ад каровы летась склаў 3623 кг. Прадуктыўнасць дойнага статка павялічана на 464 кг да ўзроўню 2008 года. Павялічылі валавую вытворчасць малака ўсе сельгаспрадпрыемствы. Самы высокі рост тэмпаў у КСУП “Агракамбінат “Віць” (120%), “Веляцін” (123%), “Аравічы” (127%). Рэалізацыя малака на ПУП “Палескія сыры” па раёну ў фізічнай вазе склала 16,9 тысячы, у заліковай – 17,8 тысячы тон (119% да ўзроўню 2008 г.).

Валавыя прывагі буйной рагатай жывёлы ў гаспадарках склалі 2625 тон, або 114%. Сярэднясутачныя прывагі па раёну атрыманы 516 грамаў (+47 грамаў). Самы высокі паказчык у КСУП імя Мележа – 535 грамаў.

Нядрэнныя вынікі атрыманы ў галіне раслінаводства. Намалочана 41,2 тысячы тон збожжа (з кукурузай) пры ўраджайнасці 38,4 ц/га. Валавы збор бульбы склаў 6,7 тысячы тон. Працягвалася пазітыўная дынаміка па вытворчасці і рэалізацыі масланасення рапсу. У мінулым годзе яго сабрана 7,1 тысячы тон, гэта на 107% больш узроўню 2008 года пры ўраджайнасці 22,8 ц/га ў вазе пасля дапрацоўкі.

На зімова-стойлавы перыяд нарыхтавана 63,6 тысячы тон кармавых адзінак, у тым ліку з траў 47,1 тысячы тон, або 145,6% да ўзроўню 2008 года. Наш раён заняў першае месца па нарыхтоўцы кармоў не толькі ў абласным спаборніцтве, але і ў рэспубліканскім.



ПАВАЖАНЫЯ ТАВАРЫШЫ!


Адказныя задачы стаяць перад народнагаспадарчым комплексам раёна ў бягучым годзе. Іх бясспрэчнае выкананне – залог нашага дабрабыту. Тым больш, што сёлета  мы будзем святкаваць 65-годдзе з дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

2010 год аб’яўлены Прэзідэнтам Годам якасці. Прадстаіць многае зрабіць не толькі ў прамысловай вытворчасці, але і ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, бо асноўным крытэрыем паляпшэння якасці жыцця грамадзян з’яўляецца павышэнне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, выконваемых работ, аказваемых паслуг.

Выказваю ўпэўненасць, што працоўным калектывам раёна па сілах справіцца з гэтымі задачамі. Жадаю ўдзельнікам злёту, усім працоўным калектывам шчасця і дабрабыту, міру і дастатку ў сем’ях.     



Дарожнымі арганізацыямі ДЭУ-45, ДЭУ-155, ДБУ-23 капітальныя ўкладанні асвоены адпаведна на 101, 100 і 101 працэнт. Усяго летась прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі раёна выканана будаўніча-мантажных работ на суму 66,8 млрд. рублёў (у 2008 г. – 25,9 млрд. рублёў). ААТ “Хойнікірамбуд” заданне выканана на 180%, асвоена 2,5 млрд. рублёў. Выкананне Хойніцкай ПМК капітальных укладанняў склала 2,6 млрд. рублёў. У раёне ўведзена агульнай плошчы жылых дамоў у колькасці 5157 квадратных метраў.

Можна зрабіць вывад, што будаўнічы комплекс паспяхова справіўся з заданнямі, істотным чынам павялічыў аб’ёмы будаўніча-мантажных работ.

Немалаважную ролю ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна адыгрывае жыллёва-камунальная гаспадарка. Ад яе ўстойлівай работы залежыць самае галоўнае – настрой людзей. У мінулым годзе ў гэтую галіну накіравана па ўсіх крыніцах 19% аб’ёму расходаў бюджэту (7,6 млрд. рублёў). Вяліся работы па добраўпарадкаванню горада, асвятленню вуліц, замене канструкцый інжынерных сетак. Прадпрыемствам выкананы даведзеныя заданні па энергазберажэнню, змяншэнню пратэрмінаванай запазычанасці насельніцтва за камунальныя паслугі, устаноўцы лічыльнікаў расходу вады. Тэмп росту вытворчасці тавараў і паслуг склаў 131% пры плане 108.

Калектыў райспажыўтаварыства пастаянна праводзіць работу па павелічэнню аб’ёмаў рознічнага тавараабароту, ажыццяўляецца продаж тавараў доўгачасовага карыстання ў крэдыт, прадастаўляюцца таварныя крэдыты тэрмінам на адзін месяц, праводзяцца распрадажы тавараў па зніжаных цэнах. З 12 даведзеных прагнозных паказчыкаў выканана 9. Не забяспечаны паказчыкі па рознічнаму тавараабароту, выпуску прадукцыі ўласнай вытворчасці прадпрыемстваў грамадскага харчавання, тавараабароту грамадскага харчавання. Рэалізацыя тавараў на аднаго чалавека склала 1560,6 тыс. руб., (сярэднеабласны паказчык – 966,5 тыс. руб.). Удзельная вага продажу нехарчовых тавараў у агульным аб’ёме тавараабароту склала 23,5%.

Стабільна працуюць калектывы РВПС і РВЭС. За мінулы год атрымана адпаведна 46 і 128 мільёнаў рублёў чыстага прыбытку.

Намеціліся станоўчыя тэндэнцыі ў галіне аўтатранспарту. Насельніцтву аказана платных паслуг на суму 1025 млн. рублёў. Перавезена 1,2 млн. пасажыраў і 40,6 тыс. тон грузаў. Даходы ад гэтых відаў дзейнасці склалі 1,7 млрд. руб. На дзве адзінкі абноўлены рухомы састаў.

У справаздачным перыядзе працягвалася работа па падтрыманню якаснага ўзроўню дзяржаўных сацыяльных стандартаў.

Сістэма адукацыі раёна за апошнія гады не толькі захавала асноўныя параметры дзейнасці, але і прадоўжыла дынамічнае развіццё ў мэтах фарміравання свабоднай, творчай, інтэлектуальна і фізічна развітой асобы.

Вядзецца работа па павышэнню якасці адукацыі. Па выніках 2009 года выпускнікі паказалі ўзровень ведаў вышэй 2008 года. У ВНУ паступілі 68 чалавек, або 39%, у сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі – 52 чалавекі (30%).

Летась у гуртках, клубах, секцыях агульнаадукацыйных і пазашкольных устаноў раёна задзейнічана было больш за 3000 вучняў, або 92%.

У 2009 годзе вучні раёна занялі прызавыя месцы: адно – на міжнародным конкурсе, 2 – на рэспубліканскіх, 5 – на абласных.

Дзякуючы сумеснай рабоце педкалектываў і ўсіх зацікаўленых служб па выніках 2009 года ўзровень злачыннасці сярод непаўналетніх раёна знізіўся на 52,6%, зменшылася колькасць непаўналетніх удзельнікаў злачынстваў.

Ва ўмацаванні здароўя падрастаючага пакалення важную ролю адыгрываюць заняткі спортам. Тут таксама маюцца станоўчыя вынікі. За апошнія тры гады падрыхтавана 7 майстроў спорту Рэспублікі Беларусь, залічаны ў нацыянальныя зборныя па розных відах спорту 7 чалавек.

Складанай, але кантралюемай застаецца крымінагенная абстаноўка. У выніку прымаемых мер РАУС удалося дасягнуць высокай эфектыўнасці па раскрыццю злачынстваў. Устаноўлена амаль 76% асоб, падазраваемых у іх здзяйсненні. Ажыццёўлены шэраг мерапрыемстваў па спыненню фактаў самагонаварэння, праведзена больш за 190 прафілактычных праверак на аб’ектах захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцей.

Палепшылася сітуацыя з нараджальнасцю ў раёне. У параўнанні з 2007-м яна павялічылася на 8%. Агульная смяротнасць знізілася на 11%, дзіцячая інваліднасць – на 38. Летась умацавана матэрыяльна-тэхнічная база ЦРБ. Пастаўлена медабсталявання на суму 460 млн. руб. Праведзены бягучы рамонт радзільнага аддзялення, Глінішчанскай бальніцы сястрынскага догляду, фасада аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі. Праведзены капітальны рамонт урачэбнай амбулаторыі ў Стралічаве.

За справаздачны перыяд аддзелам фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкома праведзена 16 мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел больш за 15 тысяч чалавек. Арганізавана 30 выездаў больш за 300 чалавек на спаборніцтвы розных узроўняў. У выніку ў спаборніцтвах на кубак вобласці па кросу ў Мазыры зборная каманда заняла першае месца, дасягнуты значныя вынікі ў праграме алімпійскіх дзён моладзі. Па цяжкай атлетыцы турнірная табліца выглядае наступным чынам: 6 першых месц, 2 – другіх, 3 – трэціх. Па дзюдо нашы спартсмены заваявалі адно першае месца, адно другое, тры трэціх. У Хойніках прайшоў традыцыйны 3 адкрыты абласны турнір па дзюдо на прызы майстра спорту міжнароднага класа Сяргея Кухарэнкі, дзе зборная нашага раёна стала пераможцай. 

Каманда раёна была заяўлена на абласны чэмпіянат па футболу. Па выніках гульняў выйшла ў фінал і стала чэмпіёнам вобласці. Гэтая перамога стала магчымай дзякуючы трэнерам Васілію Леанідавічу і Аляксандру Леанідавічу Вяргейчыкам.

Асаблівая тэма – моладзь. Вельмі важна яе ініцыятыва і мэтанакіраванасць. У цяперашні час на тэрыторыі раёна пражывае 4587 чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года, што складае 20,6%  ад агульнай колькасці насельніцтва. У раёне створаны 53 пярвічныя арганізацыі РК ГА “БРСМ” з агульным ахопам 1171 чалавек. Каардынацыю работы з моладдзю ў раёне ажыццяўляе аддзел па справах моладзі райвыканкома. Яго дзейнасць у галіне рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі накіравана на духоўна-маральнае, патрыятычнае выхаванне, стварэнне ўмоў для фізічнага развіцця дзяцей і моладзі, падтрымку юных талентаў, маладых сем’яў і спецыялістаў, прыбыўшых на працу ў раён, папярэджванне правапарушэнняў і злачынстваў у маладзёжным асяроддзі.

Пастаянна вядзецца работа па арганізацыі ў раёне культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў: турыстычных злётаў, велапрабегаў, тэматычных дыскатэк, вечароў адпачынку, акцый рознай тэматыкі.

Чацвёрты год запар  у Хойніках праводзіцца акцыя “Памяць”, ініцыіраваная моладдзю. У ходзе яе напярэдадні чарговай гадавіны аварыі на ЧАЭС юнакі і дзяўчаты прымаюць удзел у сімвалічным шэсці з запаленымі свечкамі і мітынгу каля помніка Смутку.

У 2008-2009 гг. праводзіўся конкурс “Лепшая маладая сям’я Хойнікшчыны”. Летась у ім прынялі ўдзел чатыры сям’і. Пераможцам стала мнагадзетная сям’я Цішкевіч. Яна прадставіла раён на занальным адборачным туры абласнога этапа конкурсу “Лепшая маладая сям’я Гомельшчыны-2009”, дзе заняла першае месца, другое – у фінальным этапе гэтага конкурсу ў Гомелі.

Паступова ў практыку ўваходзіць правядзенне і ўдзел прадстаўнікоў раёна ў конкурсах прафмайстэрства сярод працуючай моладзі. Так, у кастрычніку 2009 года на базе эксбазы “Стралічава” прайшоў раённы конкурс “Лепшы па прафесіі” сярод маладых механізатараў-аратых. Удзел у ім прынялі 8 чалавек. Перамогу атрымаў механізатар ААТ “Хойніцкі Аграсервіс” Юрый Калыхан.

Для арганізацыі культурнага адпачынку жыхароў раёна пры Дамах культуры і сельскіх клубах дзейнічае 88 гурткоў і аматарскіх аб’яднанняў, у якіх займаецца 867 чалавек, у тым ліку 478 дзяцей. Пры раённым Доме культуры працуюць два народныя калектывы – драмтэатр і ансамбль “Спадчына”. Пры дзіцячай школе мастацтваў дзейнічае ўзорны дзіцячы калектыў “Верасок”. Прайшоў абарону на прысваенне звання народнага і ансамбль народнай песні “Крыніца” дзіцячай школы мастацтваў.

Паважаныя ўдзельнікі злёту! Выказваю ўсім падзяку за плённую працу. Упэўнены ў тым, што ў сёлетнім годзе агульнымі намаганнямі мы зможам забяспечыць устойлівае развіццё ўсіх галін народнай гаспадаркі і выканаць усе даведзеныя раёну прагнозныя паказчыкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *