За вопытам — на Хойнікшчыну


За шэсць год, менавіта столькі прайшло з часу падпісання Прэзідэнтам краіны Указа аб удасканаленні кадравага забеспячэння ідэалагічнай работы, ідэалогія трывала заняла сваё месца ў дзяржаўнай палітыцы. Сёння ў скарбонцы ідэолага  мноства спецыяльных прыёмаў, напрацовак  і  метадаў для наладжвання  ўзаемадзеяння і пастаяннага кантакту з людзьмі. Акрамя таго, спецыялісты ідэалагічнай работы пастаянна ўдасканальваюць свае прафесійныя навыкі. Так, на апошнім  зімовым тыдні спецыялісты аддзелаў ідэалагічнай работы гарвыканкамаў, адміністрацый раёнаў г. Гомеля і Гомельскай вобласці павышалі кваліфікацыю на курсах у Гомельскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. У ходзе  насычанай праграмы навучання 25 лютага ў Хойніцкім раёне для іх быў праведзены выязны практычны занятак на тэму “Арганізацыя інфармацыйна-ідэалагічнай, выхаваўчай работы ў працоўным калектыве як важнейшая ўмова паспяховага развіцця прадпрыемства”. Наш раён месцам правядзення семінара-вучобы быў выбраны невыпадкова: на Хойнікшчыне дастаткова высокі ўзровень праводзімай ідэалагічнай работы, працуюць кампентэнтныя кадры.

Пачалося мерапрыемства з цікавага падарожжа па сцяжынках гісторыі раёна, дасягненняў жыхароў хойніцкай зямлі, якое правёў намеснік старшыні райвыканкома В.М. Шаўчэнка. На працягу ўсяго семінара аб практыцы інфармацыйна-ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў працоўных калектывах раёна расказвала начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкома Ж.М. Чарняўская.

Удзельнікі мерапрыемства падрабязна азнаёміліся з праводзімай ідэалагічнай работай па эксперыментальнай праграме ў рамках Года якасці ў сярэдняй школе № 3. Навучальная ўстанова – пасрэднік паміж падрастаючым пакаленнем і ідэалогіяй. Яе задача – не толькі даць пэўныя веды, але і закласці аснову патрыятычнага выхавання, прывіць любоў да здаровага ладу жыцця, раскрыць творчыя здольнасці рабят. Гэты тэзіс чырвонай ніткай праходзіў у выступленнях начальніка аддзела адукацыі райвыканкома Л.Ф. Кулакоўскай, дырэктара школы С.М. Зубка  і яго намесніка Л.І. Півавар.Упэўніцца ў іх словах увачавідкі гасцям дапамаглі вучні, якія прыадкрылі заслону сваёй творчасці, прадэманстраваўшы невычэрпны талент і артыстызм. У час музычнага выступлення песні межаваліся з вершамі на тэму Года якасці, любові да Радзімы, роднага горада.

Усе адзначылі высокі ўзровень ідэалагічнай работы, якая праводзіцца на ПУП “Палескія сыры”. Яна скаардынавана на стварэнне лепшых умоў для развіцця працоўнага патэнцыялу і падтрыманне здаровага мікраклімату ў калектыве. Выдатныя вынікі работы  ў гэтым напрамку – у многім заслуга ініцыятыўнага дырэктара Г.В. Бондар.

У ходзе экскурсіі па прадпрыемству ўдзельнікі семінара знаёміліся з вырабляемай прадукцыяй, сацыяльна-бытавымі ўмовамі, пераймалі вопыт і шляхі па ўдасканаленню выхаваўчай работы з калектывам. Прадстаўнікі ідэалагічнага актыву вобласці адзначалі, што інфармацыйна-ідэалагічная работа на “Палескіх сырах” вядзецца не ў адрыве ад рэальнасці і акцэнтавана на пастаянны кантакт з людзьмі, што садзейнічае дасягненню высокіх вытворчых паказчыкаў.

Адным з асноватворных прынцыпаў ідэалогіі з’яўляецца зваротная сувязь. Толькі пры цесным узаемадзеянні ўсіх складаючых структур можна дабіцца станоўчых вынікаў. Лепшым доказам гэтага стала выступленне на МТФ “Судкова” агітбрыгады “Дружба” Судкоўскай сярэдняй школы. Зацікаўленасць у ўдзельнікаў семінара выклікала выступленне дырэктара школы Ж.А. Сяргеенка, якая дала высокую ацэнку зладжанай сістэме супрацоўніцтва соцыакультурных устаноў аграгарадка і КСУП “Судкова”.       

Люстэркам жахлівых падзей 1986-га для жыхароў нашага раёна і яго гасцей з’яўляецца музей “Трагедыя Чарнобыля”. Асаблівае месца ў рабоце ідэолага займаюць пытанні па выхаванню ў насельніцтва любові да сваёй Радзімы, павагі да гісторыі і традыцый, увекавечванне памяці. Вельмі важна не згубіць сувязное звяно паміж мінулым і сучасным. На гэтым засяродзіла ўвагу прысутных у час экскурсіі дырэктар музея В.А.Гацко.

На МТФ “Тунеўшчына” размова вялася аб замацаванні маладых спецыялістаў, забеспячэнні іх жыллём, маральным і матэрыяльным стымуляванні работнікаў, аб арганізацыі вольнага часу, навучанні кадраў, патрыятычным выхаванні моладзі. Як зазначыў дырэктар КСУП імя Мележа В.М. Каральчук, сучаснаму ідэолагу для паспяховай работы неабходна ведаць, аб чым думаюць людзі, які ў іх настрой, да чаго яны імкнуцца. Ен прадэманстраваў наглядную агітацыю, метадычныя матэрыялы і распрацоўкі, пазнаёміў з умовамі працы. Завяршыла пазнавальную праграму выязнога практычнага занятка наведванне Дома-музея імя І.П. Мележа.


Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.


УРАЖАННЯМІ  ПАДЗЯЛІЛІСЯ


М.В. Лысенка, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкома:

– Правільна кажуць, што лепш адзін раз убачыць, чым сто раз пачуць. Такія выязныя практычныя заняткі вельмі важныя. Пакінуўшы свае кабінеты, мы на практыцы выяўляем станоўчыя і адмоўныя  моманты нашай дзейнасці, абменьваемся меркаваннямі, пераймаем вопыт. Я ўпэўнены, што з  гэтага семінара кожны ўзяў для сябе нешта карыснае, прымножыўшы сваю прафесійную скарбонку.

Л.В. Байдак, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы Рэчыцкага райвыканкома:

– Ідэалогія не церпіць некампентэнтнасці, бо яна ў першую чаргу накіравана на работу з людзьмі. Імкненне ідэолагаў вашага раёна працаваць эфектыўна і мэтанакіравана адчуваецца ў зладжанай рабоце, што дае свае выдатныя вынікі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *