Іван Пракарына


Не гавары –  губляюцца гады,
Паразважай лепш, як яны праходзяць,
Якія пакідаюцца сляды
І што за ўраджаі на іх родзяць.
Ці кожны крок – адступка ад бяды,
Ці кожны ўзмах – рывок да шчасця ў просінь.
Гады мае, прыспешнікі гады,
Вы на спатканне не прыводзьце восень.
Бо пастаяць так хочацца з вясной,
Так шмат знаходак абяцае лета…
Хай поўніць сэрца вечны неспакой,
Якім уся паэзія сагрэта.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *