Вялікая будоўля маленькага райцэнтра


Дзень беларускага пісьменства – мерапрыемства вялікага дзяржаўнага маштабу. На яго прыбудзе многа гасцей, а па добрай славянскай традыцыі іх прынята сустракаць шчыра і сардэчна, чысцінёй, добраўпарадкаванасцю і ўтульнасцю. У гэтым сэнсе нам прадстаіць зрабіць многае.

Як вядома, эпіцэнтр свята будзе знаходзіцца ў “старых” Хойніках. Таму на першы план вылучаецца капітальны рамонт дахаў з частковай мадэрнізацыяй фасадаў жылых дамоў, якія тут знаходзяцца. Планам мерапрыемстваў вызначана правесці абнаўленне   10 дамоў  вуліцы Карла Маркса, 5 –  Савецкай,  4 – Паркавай, 2 – Партызанскай,  аднаго па вул. Цітова.

На рамонт жылфонду вобласцю выдзелена 3,2 мільярда рублёў. Між тым, і астатні фонд не забыты. Капітальныя рамонты дамоў, якія не трапілі ў зону правядзення свята, праводзяцца згодна з зацверджаным тытульным спіскам. Выкарыстоўваюцца для гэтага адлічэнні на капітальны рамонт жыхароў пры аплаце жыллёва-камунальных паслуг.

У мінулым годзе сабрана ад насельніцтва 790,5 мільёна рублёў адлічэнняў на капітальны рамонт жылфонду, яшчэ на гэтыя патрэбы КЖУП “Хойніцкі камунальнік” вышукана дадаткова 246,6 мільёна рублёў – агульная сума 1037,1 мільёна рублёў.

На капітальны рамонт з частковай мадэрнізацыяй дома №15 па вуліцы Першамайскай горада затрачана 233,7 мільёна рублёў. На гэтым аб’екце заменена ўнутрыдамавая сістэма ацяплення, выкананы работы па капітальнаму рамонту даху, пачаты па ўстройству сетак водазабеспячэння. На цеплавой мадэрнізацыі жылога дома па вуліцы Жукава, 9 асвоена 399 мільёнаў рублёў. Капітальны рамонт даху дома па вуліцы Калесніка, 17 патрабаваў 89,2 мільёна рублёў капіталаўкладанняў. На частковае ўцяпленне вонкавых сцен дома № 2 па вуліцы 70 год Кастрычніка пайшло 70,9 мільёна рублёў, на завяршэнне работ па капітальнаму рамонту дома па вуліцы Церашковай (заканчэнне работ па фасаду, па добраўпарадкаванню дваровай тэрыторыі) – 63,5 мільёна рублёў. На газіфікацыю жылых дамоў у г. Хойнікі летась затрачана 164,5 мільёна рублёў. Праектна-каштарысная дакументацыя, крэдыторская запазычанасць у 2009 годзе абышлася ў суму 328,3 мільёна рублёў.

Кошт работ па капітальнаму рамонту жылога фонду склаў летась 1405,4 мільёна рублёў. З іх КЖУП “Хойніцкі камунальнік” накіраваў адлічэнняў грамадзян і ўласных сродкаў у суме 1039,9 мільёна рублёў, з бюджэту выдзялялася 365,5 мільёна рублёў.


Ю. НОВІК,
начальнік фінансавага
аддзела райвыканкома.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *