Кузніца ветэрынарных кадраў


Віцебская ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны – адна са старэйшых ВНУ нашай краіны і мае статус вядучай навучальнай установы Рэспублікі Беларусь у галіне аграрнай адукацыі.

Вядучым у акадэміі з’яўляецца факультэт ветэрынарнай медыцыны, на якім рыхтуюць урачоў агульнага профілю, а таксама з шырокай спецыялізацыяй. Падлічана, што ўрач ветэрынарнай медыцыны можа займаць больш за 100 пасад у рамках сваёй прафесіі.

На біятэхналагічным факультэце рыхтуюць зоаінжынераў, а таксама спецыялістаў ветэрынарнай санітарыі і экспертызы.

Адна з новых і вельмі перспектыўных прафесій сёння – гэта правізар ветэрынарнай медыцыны. Атрымаўшы дыплом, выпускнікі акадэміі працуюць на любых фармацэўтычных прадпрыемствах і ў фірмах, аптэках і сістэме зоаветзабеспячэння.

Факультэт завочнага навучання ажыццяўляе падрыхтоўку па  ветэрынарнай медыцыне і заатэхніі, дзяржаўнаму кіраванню і эканоміцы. Тыя, хто вучыцца па апошняй спецыяльнасці, два гады займаюцца ў нашай ВНУ, а затым працягваюць навучанне ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і там жа атрымліваюць дыплом.

Філіялы завочнага навучання працуюць у Рэчыцы і Пінску.

Па пытаннях паступлення звяртайцеся па адрасу: 210026, вул. Даватара, 7/11, г. Віцебск або па тэлефоне: (02112) 35-99-66.


Д. ГАТОЎСКІ,
дацэнт кафедры гігіены жывёлы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *