Упэўнена ісці да мэты


Трэба прызнаць, што бягучы навучальны год для нас, выпускнікоў гімназіі, вельмі складаны: урокі, факультатывы, самападрыхтоўка, але ў той жа час насычаны яркімі і цікавымі падзеямі. Наперадзе яшчэ амаль тры месяцы вучобы, а падрыхтоўка да экзаменаў і ЦТ ужо ідзе ў поўную моц.

Адзінаццаць школьных гадоў праляцелі непрыкметна. Зараз перад намі стаіць вельмі сур’ёзная задача – абраць свой далейшы жыццёвы шлях. Галоўнае, што выбар, ад якога ў многім будзе вызначацца наша будучыня, павінен быць самастойным. Трэба спадзявацца толькі на свае сілы, а не разлічваць на парады бацькоў ці сяброў.

У хуткім часе мы пакінем надзейныя сцены гімназіі і твар у твар сутыкнёмся з самастойным жыццём. Школьныя гады навучылі нас быць адказнымі, цярплівымі, настойлівымі, таму мы гатовы ўпэўнена ісці да пастаўленай мэты і дастойна вырашаць любыя цяжкасці, якія сустрэнуцца на нашым шляху.


Марыя БАЗУЛЬКА,
выпускніца дзяржаўнай  гімназіі г. Хойнікі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *