Прафесія — Радзіму абараняць


У сістэме ваеннай адукацыі зараз працуюць 7 ваенных факультэтаў і 4 кафедры.


Навуку перамагаць будучыя афіцэры спасцігаюць у Белдзяржуніверсітэце, Беларускім дзяржуніверсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, Гродзенскім дзяржуніверсітэце, Мінскім вышэйшым авіяцыйным каледжы,  Беларускім універсітэце транспарту, Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце і Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Ваенныя кафедры дзейнічаюць у Віцебскім, Гомельскім і Гродзенскім медуніверсітэтах, а таксама ў Віцебскім дзяржуніверсітэце імя П.М. Машэрава.


Акрамя гэтага, падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў ажыццяўляецца ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і ва ўстановах Расійскай Федэрацыі. Для падрыхтоўкі мабілізацыйных рэсурсаў па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і афіцэраў запасу на ваенных факультэтах і кафедрах праходзяць навучанне і студэнты.

Створаны ўсе ўмовы для падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Хойніцкім райваенкамаце, або пазваніўшы па тэлефонах: 2-15-29, 2-13-13.


С.  МАКСІМЕНКА,
намеснік раённага ваеннага камісара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *