Калі хочаш стаць педагогам


Зусім мала часу застаецца да развітальнага школьнага званка. Перад выпускнікамі хутка паўстане пытанне выбару далейшага шляху ў жыцці, атрымання спецыяльнасці.

Для тых, хто вырашыў стаць педагогам, у Гомельскай вобласці ёсць усе магчымасці рэалізаваць сваю задуму. Выпускнікоў гасцінна запрашаюць дзве вышэйшыя навучальныя ўстановы і чатыры сярэднія спецыяльныя, у якіх створаны ўсе неабходныя ўмовы для атрымання спецыяльнасцей, патрэбных сённяшняй школе.

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны праводзіцца падрыхтоўка па 14 спецыяльнасцях, у тым ліку па такіх як “руская філалогія” і “беларуская філалогія”, прычым з гэтага года са спецыялізацыяй па выбару: “камп’ютэрнае забеспячэнне” або “літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць”.

У Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П. Шамякіна адкрыты восем факультэтаў па 25 спецыяльнасцях.

Лоеўскі дзяржаўны педагагічны каледж рыхтуе настаўнікаў пачатковых класаў з разнастайнай спецыялізацыяй, Рагачоўскі каледж – спецыялістаў для работы ў дашкольных установах.

Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж вядзе падрыхтоўку спецыялістаў па трох спецыяльнасцях (на базе 9 і 11 класаў).

Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С. Выгоцкага – па 4 спецыяльнасцях.

На сённяшні дзень у педагагічных навучальных установах на дзённых аддзяленнях вучыцца 176 ураджэнцаў Хойніцкага раёна, у тым ліку ў 2009 годзе паступілі 43 выпускнікі (у ВНУ – 29, у сярэднія спецыяльныя – 14, па мэтавых накіраваннях залічаны 11 чалавек).

За больш падрабязнай інфармацыяй выпускнікі і іх бацькі могуць звяртацца ў аддзел адукацыі па тэл. 3-45-05.


С. ДОБУШ,
галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкома.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *