Рэканструкцыя пачалася


З 17 лютага сёлета гасцініца г. Хойнікі на рэканструкцыі. Праектна-каштарысная дакументацыя падрыхтавана. Мэблю вывезлі, прыступілі да асноўных работ. З намерам даведацца аб асноўных пераўтварэннях карэспандэнт “Хойніцкіх навін” звярнуўся да інжынера вытворчага аддзела КЖУП “Хойніцкі камунальнік” Л.В. УТКІНАЙ.

– Людміла Васільеўна, раскажыце  аб асноўных момантах рэканструкцыі?

– На ўсе віды работ па гасцініцы запланавана больш за 2 мільярды рублёў капіталаўкладанняў. Выконваць работы на гэтым аб’екце будзе падрадная арганізацыя УП “Палессебуд” г. Мазыра. З адкрыццём патрэбна паспець да Дня беларускага пісьменства, каб сустракаць гасцей мерапрыемства абноўленым будынкам.

– Што плануецца змяніць?

– Будзе адрамантаваны фасад, заменены вокны, рэканструяваны дах, інжынерныя сеткі. Усю мэблю заменім на новую. Памяшканні рэканструіруюць у 28 нумароў на 47 месц. З’явіцца 16 аднамесных нумароў, 7 двухмесных, два двухпакаёвыя чатырохмесныя нумары, два сямейныя нумары і адзін нумар-люкс. У кожным прадугледжаны санвузел, тэлевізар і халадзільнік. Плануецца адкрыць буфет, устанавіць барную стойку. Усё павінна адпавядаць сучасным патрабаванням, быць не толькі прыгожым, але і зручным, каб пражываючыя былі задаволены.

Не памяняе свайго месца і цырульня, яна будзе размяшчацца ў тым жа памяшканні.

Побач з будынкам гасцініцы прадугледжана аўтастаянка для пражываючых, добраўпарадкаванне прылягаючай тэрыторыі. Пасля рэканструкцыі гасцініца набудзе катэгарыйнасць у две зоркі.


Запісала Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *