Свята сагрэла сэрцы

Образование

Цікава і весела прайшлі ў гімназіі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню жанчын. На працягу тыдня дзейнічала пошта, і ўсе вучні маглі перадаваць віншавальныя паштоўкі сваім сябрам і аднакласнікам.

Самыя маленькія гімназісты прынялі ўдзел у выстаўцы-конкурсе падзелак і малюнкаў, вучні 5-11 класаў аформілі святочныя плакаты-віншаванні.

5 сакавіка са святочнай праграмай гімназісты выступалі перад жыхарамі вёскі Карчовае.

Напярэдадні свята, 6 сакавіка, вучні 2 класаў спаборнічалі за званне “Лепшая гаспадыня”.

У гэты ж дзень на сямейнае свята “Мая любімая мама” сабрала дзесяцікласнікаў і іх бацькоў класны кіраўнік В.Р. Султанава. Рабяты ўзгадалі лепшыя моманты школьных гадоў, расказалі аб сваіх мамах. Сямейнае свята сагрэла сэрца кожнага прысутнага, падарыла цяпло і душэўны спакой.

Не забыліся рабяты павіншаваць і сваіх настаўніц. На працягу тыдня гучалі для іх віншаванні па радыё гімназіі. А напярэдадні свята рабяты падарылі ім канцэрт.


К. МАРЧАНКОВА,
намеснік дырэктара
гімназіі па выхаваўчай рабоце.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *