Для зручнасці кліентаў


Аддзяленне 326/31 філіяла № 326 ААТ “ААБ Беларусбанк”, якое зараз размешчана на рынку “Юбілейны”, у хуткім часе зменіць прапіску.

Па ініцыятыве старшыні праўлення ААТ “Беларусбанк” Н.А. Ермаковай будаўніцтва новага будынка пачнецца па вуліцы Лермантава (паварот на бальніцу). У ім плануецца размясціць чатыры аперацыйныя месцы, кабінет начальніка, больш прасторным і зручным стане памяшканне для кліентаў.

Новы дызайн і сучаснае абсталяванне – гэта бліжэйшае будучае аддзялення 326/31. Сродкі на гэтыя мэты выдзяляе галаўное прадпрыемства ААТ “ААБ Беларусбанк”.

Таксама для зручнасці кліентаў да Дня беларускага пісьменства ў горадзе будзе ўстаноўлены яшчэ адзін банкамат “Беларусбанка”.


Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *