Па выбарчай тэматыцы


У мінулы чацвер прайшоў семінар-нарада прадстаўнікоў органаў тэрытарыяльнага самакіравання на тэму “Асноўныя напрамкі інфармацыйна-ідэалагічнай работы з насельніцтвам у перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Роля органаў мясцовай улады ў духоўна-маральным адраджэнні насельніцтва”. Удзел у ім прынялі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар РНДУП “Інстытут радыялогіі” В.С. Аверын, начальнік упраўлення па праблемах ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС аблвыканкома Я.В. Белаш, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкома А.М. Пінчук.

Удзельнікі семінара пабывалі ў Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку, Свята-Пакроўскай царкве і на  ПУП “Палескія сыры”, дзе адбылося пленарнае пасяджэнне.

Аб асноўных напрамках інфармацыйна-ідэалагічнай работы з насельніцтвам у перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў паведаміў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта В.М. Шаўчэнка. Асаблівую ўвагу ён завастрыў на формах і метадах пры ажыццяўленні такой работы на месцах.

Тэма выступлення начальніка аддзела ідэалагічнай работы райвыканкома Ж.М. Чарняўскай –“Аб ходзе рэалізацыі ў раёне комплекснай праграмы супрацоўніцтва Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Беларускай праваслаўнай царквы ў Гомельскай вобласці”.

Аб ролі праваслаўнай царквы ў арганізацыі работы з насельніцтвам у перыяд падрыхтоўкі да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў расказаў протаіерэй, Благачынны Хойніцкай  акругі Уладзімір Козак, завастрыўшы ўвагу на тым, што царква ў палітыцы не ўдзельнічае, але праводзіць растлумачальную работу сярод насельніцтва аб неабходнасці кожнага выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю.

Аб сумеснай рабоце сельскіх Саветаў дэпутатаў, устаноў адукацыі, культуры па інфармаванню насельніцтва ў перыяд выбарчай кампаніі і фарміраванню духоўна-маральных якасцей паведамілі прысутным старшыня Паселіцкага сельскага Савета Л.М. Зелянкоўская, загадчыца метадычнага кабінета аддзела адукацыі райвыканкома Р.Я. Кажамякіна і галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкома Л.В. Няволіна.

 Удзельнікі семінара прынялі ўдзел у пасяджэнні “круглага стала” па тэме “Ад традыцый – да духоўнага адраджэння”, які вяла начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкома, дэпутат раённага Савета дэпутатаў І.С. Панчанка (матэрыял аб пасяджэнні будзе апублікаваны ў адным з наступных нумароў газеты).


Л. МАРЧАНКА,
галоўны спецыяліст
раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *