З днём нараджэння, малая радзіма!

Главное

8 снежня афіцыйна спаўняецца 96 гадоў з дня ўтварэння нашага раёна.

І хаця ёсць падставы меркаваць, што сапраўдным днём утварэння асобнай адміністрацыйнай адзінкі – 18-ы дзень гэтага ж месяца, згодна з інфармацыяй Дзяржархіва Гомельскай вобласці дата прыпадае ўсё ж на восьмага снежня.

З года ў год Хойнікшчына квітнее, будуюцца новыя дамы, развіваецца інфраструктура. Усё гэта робіцца пры вялізнай падтрымцы дзяржаўнай улады і Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. І, безумоўна, многае, чым сёння мы можам ганарыцца на нашай зямлі, – справа рук саміх хайнічан.

Галоўнае – не спыняцца на дасягнутым і скараць новыя і новыя вяршыні ў самых розных накіраваннях нашай жыццядзейнасці.

Гэта свята мы сустракаем з гонарам і радасцю за поспехі і дасягненні нашай малой радзімы. Мы памятаем наша гістарычнае мінулае, а ў Год гістарычнай памяці адкрываем больш пра гераічны подзвіг землякоў, іх бясцэнны падарунак нам, дзецям і ўнукам – мірнае неба і магчымасць жыць і працаваць на роднай зямлі.

У гэтыя дні мы аддаем даніну павагі старэйшаму пакаленню – тым людзям, якія працавалі на карысць Хойнікшчыны.

З днём нараджэння, Хойніцкі раён!

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *