Паглядзіце, як прыгожа, калі з густам агароджа

Добраўпарадкаванне

IMG_1002Драўляныя, жалезабетонныя, цагляныя, з профнасцілу, прыроднага каменю… Якія толькі агароджы не сустрэнеш каля прыватных дамоў на вуліцах нашага горада і раёна. Яркія, з узорамі, разьбяныя, рознакаляровыя, яны адразу кідаюцца ў вочы.

IMG_1006Плот – гэта своеасаблівае прывітанне гаспадара дома, таму ў апошні час стала папулярным не проста ўзводзіць «кітайскую сцяну», а ставіць арыгінальныя агароджы.

IMG_1148Канешне, многія з іх каштуюць дорага і не ўсім па карману, але часта платы з самага звычайнага матэрыялу, роўныя і пафарбаваныя, выглядаюць нічым не горш.

IMG_1014А вось калі загарадзь каля дома «ляжыць» – гэта нікуды не варта. Не трэба чакаць прадпісанняў ці таго, што нехта прыйдзе і ўстановіць новы плот.

IMG_1166Малаток, цвікі, фарба – падраўнялі, «ажывілі» – прыгажосць уласная і карысць агульная.

IMG_1017На гэтай старонцы прадстаўлены толькі некаторыя дагледжаныя ўласнікамі дамоў агароджы, якія трапілі ў аб’ектыў нашага фотаапарата ў час паездак па раёну.

IMG_1154Падказвайце нам яшчэ адрасы, мы з задавальненнем прыедзем, зробім здымкі і змесцім у газеце.

Фота Наталлі ЧЭКАН.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *