За рулём месца цвярозаму

Законнасць і парадак

За студзень-люты бягучага года супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі на тэрыторыі раёна за рулём затрыманы 24 нецвярозыя вадзіцелі. У ліку парушальнікаў І.Р. Назаранка, С.І. Шамянок (трактарысты эксбазы “Стралічава”), І.І. Ратару (трактарыст КСУП “Судкова”), С.М. Худзенка (вартаўнік ААТ “Хойніцкі Аграсервіс”), І.В. Карась (машыніст-качагар торфабрыкетнага завода) і інш.

Усе яны панеслі пакаранне рублём. І рубель гэты вельмі доўгі згодна з арт. 18.16  КаАП Рэспублікі Беларусь “Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап’янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе або адмова ад праходжання праверкі (медыцынскага агляду)”. Удакладню, паплаціцца можна, сеўшы за руль адурманеным ад спіртнога, псіхатропных, наркатычных, таксічных рэчываў, не толькі максімальнай сумай у 1575000 рублёў, але і пазбавіцца права кіравання транспартным сродкам на тэрмін да трох гадоў.

У адносінах п’яніц-вадзіцеляў, згубіўшых усякі сорам і сумленне – сеўшых за руль на працягу года падшафэ паўторна, дзейнічае арт. 317-1 Крымінальнага кодэкса. За такія парушэнні чалавек караецца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам. Асобы, судзімыя раней за такое ж злачынства, могуць развітацца не толькі з магчымасцю сесці за руль і 35 мільёнамі рублёў, але і з воляй на два гады.


У. ТАЛЮК,
начальнік аддзялення ДАІ РАУС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *