Чым будзешь сеяць, аграном?

Сельское хозяйство

У атрыманні высокіх і ўстойлівых ураджаяў сельскагаспадарчых культур вялікую ролю адыгрывае вырошчванне лепшых, прыстасаваных да мясцовых умоў сартоў. Пры ўкараненні іх у вытворчасць павялічваецца выхад і паляпшаецца якасць прадукцыі, паляпшаецца ўстойлівасць да шкоднікаў і хвароб. Пры вырошчванні, напрыклад, устойлівых да палягання сартоў адпадае неабходнасць прымяняць рэтарданты, бо такія расліны не маюць патрэбы ў хімічнай ахове. Гэта мае не толькі эканамічнае, але і прыродаахоўнае, экалагічнае значэнне.

У сельгаспрадпрыемствах нашага раёна ў наяўнасці насення вышэйшых рэпрадукцый эліты толькі 19 тон, першай рэпрадукцыі 866 тон, другой – 216, трэцяй – 123 і масавай – 63 тоны. Масавую рэпрадукцыю мае насенне зернебабовых культур.  Насенне трэцяй і масавай рэпрадукцыі – у КСУП “Агракамбінат “Віць”, ААТ “Хойніцкі Аграсервіс”, трэцяй рэпрадукцыі – у КУП “Аравічы”, КСУП “Велікаборскі”. У апошняй гаспадарцы план засыпкі насення яравых збожжавых і зернебабовых 62 тоны, з якіх толькі адна тона зернебабовых першай рэпрадукцыі, а 61 тона, або 98 працэнтаў ад плана засыпкі, трэцяй.

Есць разнарадка на выбарку элітнага насення сельгаспрадпрыемствамі раёна з элітавытворчых гаспадарак вобласці ў колькасці 120 тон. Да выбаркі пакуль прыступілі толькі КУП “Аравічы” (15 тон ячменю) і КСУП “Веляцін” (4 тоны ячменю), астатнія сельгаспрадпрыемствы  не могуць пакуль узяць насенне па прычыне таго, што яно не гатова.

Марудна вядзецца засыпка шматгадовых злакавых і бабовых траў у гаспадарках раёна. Маюць кандыцыйнае насенне шматгадовых траў больш за 50 працэнтаў КСУП імя Мележа (67%), КСУП “Веляцін” (75%) да плана, пяць сельгаспрадпрыемстваў маюць менш чым 50 працэнтаў да плана, а ў КУП “Аравічы” наогул няма кандыцыйнага насення шматгадовых траў.


В. ВАРАБЕЙ,
намеснік начальніка раённай дзяржінспекцыі
па насенняводству, каранціну і ахове раслін.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *