Лета ў пад’ездзе круглы год


Раёнка паведамляла ўжо аб тым, якую важную справу выканаў  мастак-аматар, рабочы ДЭУ-155 Анатолій Гладкі, упрыгожыўшы пад’езды шматкватэрных дамоў мікрараёна “Юбілейны” па просьбе жыхароў.

На гэты раз запрасіў яго надаць новы выгляд лесвічнай пляцоўцы  калега па працы Андрэй Яўгеньевіч Бойка. Уважліва назіраў за творчасцю яго пляменнік Іван (на здымку), вучань дзяржаўнай гімназіі г. Хойнікі. Глядзеў, як лоўка і спрытна працуе А. Гладкі з пэндзлем, як з-пад яго рук на вачах з’яўляўся прыгожы летні пейзаж: зялёная трава-мурава, дрэва з вялікаснай кронай, блакітная, з павольным цячэннем, рачулка.

За акном яшчэ пануе зіма, а людзі, бачачы створаную прыгажосць, адчуваюць сябе ў летнім, мажорным настроі.

Які дастойны прыклад для пераймання! Пабольш было б такіх людзей, якія клапоцяцца аб добраўпарадкаванасці і эстэтыцы жылля. Наш агульны дом стаў бы больш прыгожым і ўтульным.


Тэкст і фота Алены СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *