Кліча школа

Образование

image1 верасня ва ўстановах адукацыі раёна пачнецца новы навучальны год. Як падрыхтаваліся яны да прыёму вучняў? Ці ўсе адчыняць свае дзверы? Якія прыярытэты, навінкі будуць у рабоце? Аб гэтым і іншым расказвае начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людміла Фёдараўна Кулакоўская.

– Без перабольшванняў адразу скажу, што падрыхтоўка ўстаноў адукацыі ў першую чаргу дзякуючы старанням і намаганням калектываў выходзіць з кожным годам на ўсё больш высокі ўзровень па якасці. Экзамен на прадмет гатоўнасці да прыёму дашкольнікаў і школьнікаў паўсюдна здаецца не з нацяжкай, а на самыя высокія адзнакі. Прысутнічае здаровае саперніцтва, ад якога ў выйгрышы ўсе мы – педагогі, нашы выхаванцы, уся арганізацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу.
Усяго сёлета на падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года было затрачана 566,6 мільёна рублёў бюджэтных сродкаў, 116,3 мільёна рублёў уласных сродкаў і 754,7 мільёна рублёў спонсарскай і шэфскай дапамогі. У цэлым атрымліваецца амаль паўтара мільярда рублёў. Сума немалая, як і вынікі яе асваення.

У памяшканнях усіх школ у рамках сёлетняй кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь знаходзяцца ўчастковыя камісіі. І я як старшыня Хойніцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь магу смела сказаць, што ўмовы для іх работы створаны самыя дастойныя.
Адносна таго, ці ўсе ўстановы адукацыі адчыняць сёлета свае дзверы, я хачу ўсіх супакоіць, адказаўшы на гэта пытанне станоўча, а тым самым і развеяць чуткі наконт закрыцця другой гарадской сярэдняй школы. Ні адну ўстанову адукацыі ў нас аптымізацыя не закранула. Як і летась, працуюць усе 26 устаноў. А гэта:
— 1 гімназія;
— 8 агульнаадукацыйных школ;
— 3 комплексы яслі-сад (з якіх 2 – установы дзіцячы сад-сярэдняя школа, 1 – дзіцячы сад-базавая школа);
— 10 дашкольных устаноў (у тым ліку дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці і санаторны яслі-сад);
— 2 пазашкольныя ўстановы (цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, а таксама спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву);
— 1 раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючай адукацыі;
— 1 сацыяльна-педагагічны цэнтр.

Сістэма адукацыі налічвае 1085 чалавек. Педагогаў – 527, тэхработнікаў – 456, астатнія, а гэта больш за 100 работнікаў, знаходзяцца ў водпуску па догляду дзіцяці да трох гадоў.
Сёлета дашкольнай адукацыяй ахоплена 810 дзяцей, у 2013-2014 навучальным годзе было 836. Па-ранейшаму для раскрыцця творчых здольнасцей выхаванцаў прапаноўваюцца дадатковыя адукацыйныя паслугі. Будзе працаваць 21 гурток, з іх 18 –на платнай аснове: па вывучэнню замежнай мовы, навучанню харэаграфіі і мацярынская школа.

Сярэдняй агульнай адукацыяй з першага верасня будуць ахоплены 2753 вучні, летась гэта лічба складала 2685 чалавек. Таксама па-ранейшаму мы будзем імкнуцца да таго, каб амаль на 100 працэнтаў ахапіць школьнікаў факультатыўнымі заняткамі, што, безумоўна, дазваляе павысіць якасць адукацыі, атрымліваць перамогі на прадметных алімпіядах, высокія балы на цэнтралізаваным тэсціраванні. Стаіць задача паслядоўнай працы са здольнымі вучнямі.
Усе школы падключаны да высокахуткаснага Інтэрнэту, выконваецца сацыяльны стандарт па забяспечанасці кожнага вучня камп’ютарнай тэхнікай. Працуюць сайты ва ўсіх школах. Працягваецца работа па сертыфікацыйнаму тэсціраванню педагогаў як кваліфікаваных карыстальнікаў інфармацыйных тэхналогій. Ужо атрымана 105 сертыфікатаў.
З навінак у адукацыі адзначу ўвядзенне з першага верасня профільнага навучання на трэцяй ступені. Гэта значыць, што 58 вучняў 10 класаў гімназіі, гарадскіх школ (а гэта 37% ад агульнай колькасці ўсіх дзесяцікласнікаў) будуць вывучаць асобныя прадметы на павышаным узроўні. Падкрэслю, што гэта яны будуць рабіць не на факультатывах, як раней, а на ўроках.

У галіне спорту ў жніўні адбыліся перамены. ДЮСШ і СДЮШАР будуць існаваць па-ранейшаму, новаўвядзеннем стане раздзяленне па відах спорту. Гэта значыць, што ДЮСШ, што ў парку, будзе спецыялізавацца з гэтага года на лёгкай атлетыцы і футболе, а СДЮШАР, што пры СШ № 3 г. Хойнікі, – на цяжкай атлетыцы і дзюдо.

Сярод дзяцей дашкольнага ўзросту будзе праводзіцца рэспубліканскі конкурс даследчых работ, педагогі змогуць прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня.

Па традыцыі напярэдадні Дня ведаў калектывы дзіцячых садкоў імкнуцца падарыць школьны партфель аднаму са сваіх выхаванцаў, які пойдзе ў першы клас. Я таксама штогод прымаю ўдзел у гэтай дабрачыннай акцыі па збору партфеля. На днях з гэтай мэтай наведала ў Карчовым сям’ю Івановай Ірыны Юр’еўны, якая выхоўвае 4 дзяцей.

Запісала Ірына ЛУКАШЭНКА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *