Конкурс на лепшы эскіз скульптуры чытыча


У мэтах фарміравання ўстойлівага інтарэсу дзяцей і падлеткаў да літаратуры, павышэння статусу бібліятэкі, кнігі, чытання, прэстыжу чытаючага чалавека, развіцця творчага патэнцыялу таленавітай моладзі арганізаваны абласны конкурс на лепшы эскіз скульптуры чытача.

Конкурс, да ўдзелу ў якім запрашаюцца выхаванцы і вучні ўстаноў адукацыі ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў, праводзіцца ў сакавіку. Эскізы могуць быць выкананы з розных матэрыялаў і ў разнастайнай тэхніцы, але толькі ў памеры фармату А2.

Работы павіны абавязкова суправаджацца этыкеткай і заяўкай на ўдзел, заверанай кіраўніком установы.

Па 8 –10 работ ад кожнага раёна будуць прадастаўлены ў Гомельскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі. Вынікі падводзяцца па трох узроставых катэгорыях: 12 – 13, 14 – 15, 16 – 18 гадоў.

Аўтары лепшых эскізаў будуць адзначаны дыпломамі абласнога аргкамітэта, работы ўвойдуць у экспазіцыю выстаўкі, якая адбудзецца сёлета ў Дзень беларускага пісьменства ў Хойніках.

За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся ў аддзел адукацыі райвыканкома па тэл. 3-45-03. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *