Магчыма забруджванне пітной вады

Спорт

У сувязі з раставаннем снегу магчыма павелічэнне колькасці мышэй, пацукоў, а таксама забруджванне пітной вады з калодзежаў бактэрыямі або вірусамі.

Работы па знішчэнню грызуноў і дэзінфекцыі калодзежаў могуць быць праведзены спецыялістамі аддзялення прафілактычнай дэзінфекцыі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі па заяўках суб’ектаў гаспадарання і домаўладальнікаў.

У цяперашні час для правядзення дэзінфекцыі шахтных калодзежаў лепшымі дэзінфіцыруючымі сродкамі з’яўляюцца прэпараты ў таблетках “Хлормікс”, “Хларацыд”. Дэзсродкі можна набыць у цэнтральнай раённай аптэцы.


Н. ЛАГВІНЕЦ,
галоўны дзяржаўны
санітарны ўрач раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *