Па праграме «Торф»


Пад старшынствам генеральнага дырэктара КУП “Гомельаблпаліва” В.М. Максіменкі на базе торфабрыкетнага завода “Хойніцкі” адбылося пасяджэнне калегіі з удзелам дырэктараў гарпалівазбытаў вобласці, кіраўнікоў і спецыялістаў “Гомельаблгаза”.

Удзельнікі мерапрыемства спачатку наведалі вытворчасць прадпрыемства, дзе тлумачэнні па якасці выпускаемай прадукцыі давалі дырэктар завода І.М. Тамко і начальнік планава-тэхнічнага аддзела А.М. Цішкавец.

На пленарным пасяджэнні былі падведзены вынікі работы прадпрыемстваў, уваходзячых у сістэму “Гомельаблпаліва”, за студзень і былі вызначаны задачы на першы квартал сёлетняга года. Асноўны ўпор рабіўся на якасць прадукцыі, каб не было нараканняў ад спажыўцоў, і пошук новых адрасоў збыту. Трэба прыкласці многа намаганняў, таму што праведзены вялікі аб’ём па газіфікацыі населеных пунктаў, і для атаплення дамоў жыхары ў большасці выкарыстоўваюць дровы.

На пасяджэнні калегіі выказаны шэраг слушных прапаноў па сумеснай дзейнасці ў склаўшыхся ўмовах.


Клаўдзія МІКАЛАЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *