У душы расцвіла вясна


Напярэдадні восьмай раніцы вясны жанчын павіншавалі прыгожымі словамі і падарункамі мужчыны-калегі па працы.

А ў актавай зале дзіцячай школы мастацтваў дарагім матулям, любімым дачушкам, клапатлівым бабулям, добрым цешчам адрасавалі цёплыя віншаванні намеснік старшыні райвыканкома А.М. Байкоў і начальнік аддзела культуры райвыканкома В.І. Баранаў. Жыхаркам раёна яны пажадалі хвароб не ведаць, у прыбытку бываць, кружыць галовы сваёй прыгажосцю, духоўнай дасканаласцю і каб кахання рака была заўсёды шырокай і глыбокай.

Канцэртная праграма ператварылася ў адзін доўгі-доўгі камплімент. Ад цудоўных песень, ігры на музычных інструментах у выкананні работнікаў і выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў, РДК, ГЦКіС, ПДРЭЗ, як салодкасцю гронкі вінаграда, напоўніліся шчасцем сэрцы прысутных. Кожная прадстаўніца цудоўнай палавіны чалавецтва адчула сябе каралевай, бо ў душы белай квеценню чаромхі расцвіла вясна.


Ірына ВАСІЛЬЕВА.

Фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *