Наша газета паведамляла ўжо аб тым, што выпуск новых тэлефонных даведнікаў пачнецца ў другім квартале бягучага года. Дырэктар КПУП “Паліграф” Васілій Уладзіміравіч Мігай удакладніў, што першыя экземпляры даведніка паступілі ў продаж. Іх вокладка змяшчае лагатып Дня беларускага пісьменства.
Сімволіку будучага свята будзе мець і іншая прадукцыя “Паліграфа” – блакноты, сшыткі, папкі. Па жаданню заказчыкаў яе можна будзе размясціць і на заказанай імі прадукцыі. Акрамя таго, да Дня беларускага пісьменства хойніцкія паліграфісты выдадуць спецыяльныя каляровыя буклеты і праспекты з фотаадлюстраваннем славутых месц Хойнікшчыны.
Не застануцца ў баку ад выпуску сувенірнай прадукцыі да будучага свята і майстрыхі фабрыкі мастацкіх вырабаў. Зараз пад кіраўніцтвам мастакоў прадпрыемства І.К. Агрынскай і Т.Д. Смолавай распрацоўваюцца эскізы сувенірных вырабаў з саломкі, а таксама ручной вышыўкі, якія таксама будуць мець сімволіку Дня беларускага пісьменства-2010.
Віктар НАЗАРАНКА.