Пераможцы міжнароднага турніру

Спорт

У лёгкаатлетычным манежы г. Гомеля прайшоў міжнародны турнір па лёгкай атлетыцы памяці Героя Савецкага Саюза Г.М. Склязнёва, на якім дастойна выступіла каманда нашага раёна. Удзел у спаборніцтвах прынялі і спартсмены з Украіны, Расіі, Польшчы, Літвы.

У старэйшай узроставай групе (1993-1994 г.н.) хойніцкія спартсмены занялі першае месца ў змешанай эстафеце 4 па 200 метраў. Прадстаўлялі раён выхаванцы СДЮШАР Юлія Лабада, Алёна Гарэлька, Ілля Дваракоўскі і Андрэй Казыра. Ілля Дваракоўскі на дыстанцыі 800 метраў заняў другое месца. Андрэй Казыра паказаў чацвёрты вынік у дыстанцыі 200 метраў.

У малодшай узроставай группе (1995-1996 г.н.) раён прадстаўлялі выхаванцы ДЮСШ аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкома. У эстафеце Анастасія Прызван, Юлія Козуб, Уладзіслаў Буглак і Павел Харошка паказалі чацвёрты вынік. Акрамя гэтага Юлія Козуб заняла 5 месца на дыстанцыі 800 метраў.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *