ПАЧАЛАСЯ РЭСТАЎРАЦЫЯ БРАЦКАЙ МАГІЛЫ

Рэха падзеі

 

DSC_0326

ПАЧАЛАСЯ РЭСТАЎРАЦЫЯ БРАЦКАЙ МАГІЛЫ

Сродкі ў памеры 865 млн. рублёў, якія паступілі ў райбюджэт ад правядзення сёлетняга рэспубліканскага суботніка, накіраваны на рэканструкцыю помніка «Брацкая магіла. Вайсковае пахаванне № 3715», што на цэнтральных гарадскіх могілках. Работамі займаецца Хойніцкая ПМК. На мінулым тыдні будаўнікі прыступілі да дэмантажу старога пакрыцця каля пастамента помніка. Знята старая агароджа, замест яе ўстановяць новую. Рэканструкцыя прадугледжвае і новаўвядзенні. Так, згодна з распрацаваным планам каля помніка будзе ліхтарнае асвятленне, а вакол мемарыяла высадзяць дэкаратыўныя дрэвы. Поўная рэканструкцыя помніка ўключае аднаўленне самой скульптуры. Па словах галоўнага інжынера ПМК В.С. Калацэя, усе работы плануецца завяршыць да важнай даты – Дня вызвалення Хойніцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

IMG_9809ЗААСФАЛЬТАВАНА ПЕШАХОДНАЯ ДАРОЖКА АД «ГАРАНТА» ДА ГІМНАЗІІ г. ХОЙНІКІ

Не адзін год існавала праблема ў мікрараёне «Юбілейны» з асфальтаваннем пешаходнай дарожкі па вуліцы Лермантава. Нарэшце яна вырашана. Як і абяцаў старшыня райвыканкама А.І. Ціток у сваім выступленні ў раённай газеце напярэдадні Дня горада, які шырока святкаваўся 29 жніўня, тратуар гэты прыведзены ў парадак. Асфальтаванне больш чым на 1000 квадратных метраў за бюджэтныя сродкі раёна выканалі работнікі мясцовага ДРБУ-155. Цяпер усім раздолле – пешаходам, маці з каляскамі, веласіпедыстам, дзецям, якія катаюцца на роліках.

 

IMG_9814ПРЫВОДЗІЦЦА Ў ПАРАДАК БУДЫНАК І ТЭРЫТОРЫЯ КАМБІКОРМАВАГА ЗАВОДА

Маштабны рамонт праводзіцца на ўчастку па вытворчасці камбікармоў. За летні перыяд адпаведныя работы праведзены ў кабінетах, санпрапускніку, пакоі для прыёму ежы. На самім адміністрацыйным будынку новы дах з металапрофілю, заменены вокны, завяршаецца абшыўка сайдынгам. Пры ўездзе на тэрыторыю ўстроены новы дэзінфекцыйны бар’ер, больш кампактная цяпер і эстакада для аўтамабіляў. У кацельні ўжо новыя катлы, цеплатраса пакладзена пад зямлёй (раней яна ішла на паверхні). Адначасова праводзяцца работы па асфальтаванню. Хутка ўстановяць на будынку новую вывеску даўжынёй пад 10 метраў. У ходзе работ ужо асвоена больш чым 600 мільёнаў рублёў галаўной арганізацыі – саўгаса-камбіната «Зара». Дарэчы, працуе і яе будаўнічая брыгада.

IMG_1272ЗАВЕРШАНЫ БЯГУЧЫ РАМОНТ СПАРТЫЎНАЙ ЗАЛЫ Ў ЦЭНТРЫ КУЛЬТУРЫ г. ХОЙНІКІ

Зараз спартсмены могуць праводзіць трэніроўкі ў адноўленым памяшканні: на гэтым тыдні завяршыўся рамонт спартыўнай залы па вул. Калесніка, 13, што ў гарадскім цэнтры культуры. На сродкі ДЮСШ Хойніцкага раёна і ўпраўлення спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама зрабілі частковы рамонт даху, пафарбавалі сцены, аднавілі ганак і патынкавалі фасад будынка. У новым сезоне станоўчыя змены закранулі і фізкультурна-аздараўленчы комплекс, што ў гарадскім парку. Там таксама прывялі ў парадак вонкавыя сцены, пафарбавалі трэнажорную залу і аднавілі агароджу.

мастер-500-2

НАБЫТЫ СУЧАСНЫ КАТЭР ДЛЯ ПАТРУЛЯВАННЯ НА ВАДЗЕ

Сродкі, прадугледжаныя бюджэтам Саюзнай дзяржавы, у Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку накіравалі на набыццё новага катэра «Мастер-500» коштам 319 мільёнаў рублёў. Гэты плывучы сродак будуць выкарыстоўваць работнікі сектара аховы аддзела лясной гаспадаркі і аховы запаведніка. Новы катэр прызначаны для патрулявання на вадзе на тэрыторыі Хойніцкага, Брагінскага і Нараўлянскага раёнаў у час рэйдаў па барацьбе з браканьерствам. Катэр здольны развіваць максімальную хуткасць да 80 км у гадзіну.

163

НА ФЕРМЕ ЎСТАНОЎЛЕНА ПРАЛЬНАЯ МАШЫНА

У сельгаспрадпрыемстве «Велікаборскі» ўсямерна стараюцца стварыць належныя ўмовы працы для сваіх работнікаў. Тут набыта за ўласныя сродкі і ўстаноўлена ў бытавым пакоі малочна-таварнага комплексу пральная машына «Атлант» айчыннай вытворчасці коштам 4 мільёны рублёў. Жывёлаводы раней мылі спецадзенне дома, а цяпер гэта значна спрасцілася. Да таго ж, не ўручную адбываецца і мыццё салфетак, якія патрэбны пры падрыхтоўцы кароў да даення. 8 мільёнаў рублёў выдзелена на закупку двух воданагравальнікаў, якія ўстаноўлены на комплексе і ў сталовай гаспадаркі. Спецыяліст па ідэалагічнай рабоце КСУП «Велікаборскі» В.В. Кузьменка адзначыла і той факт, што ўсе работнікі поўнасцю забеспячэны спецадзеннем, якое пашыта на мясцовай фабрыцы мастацкіх вырабаў, аплата за гэта праводзілася па ўзаемазаліку.

Навіны збіралі Клаўдзія БОСАК, Ірына ЛУКАШЭНКА, Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *