Аб’яўлены месячнік па навядзенню парадку на зямлі

Добраўпарадкаванне

subbotnik-SPbАсноўную частку апаратнай нарады ў мінулы панядзелак старшыня райвыканкама А.І. Ціток прысвяціў тэме навядзення парадку на зямлі ў межах аб’яўленага ў нашай краіне з 15 верасня асенняга месячніка па добраўпарадкаванню.

Распрацаваны план адпаведных мерапрыемстваў у горадзе і сельскіх населеных пунктах. Самым значным з іх, напэўна, стане акультурванне тэрыторыі возера па вуліцы Сялянскай г. Хойнікі. Яно даўно ўжо пакрылася зараснікамі камышоў, дзікарослага кустоўя, у якіх поўна бытавога смецця. З-за гэтых перашкод водная паверхня возера нават не праглядваецца. Асноўным выканаўцам работ стане ПМС, якое мае спецыяльную тэхніку. Спатрэбяцца і рабочыя рукі, на гэтым участку будуць заняты прадстаўнікі іншых арганізацый.

У сельскіх населеных пунктах асноўны ўпор будзе зроблены на навядзенне парадку на могілках. Восень прадугледжвае паўсюдны лістапад – трэба ўбіраць, каб увесну было менш работы. Гэта датычыць як працоўных калектываў, за якімі замацаваны тэрыторыі, так і ўласнікаў прыватных дамоў.

Самым прыдзірлівым позіркам павінна акінуць тэрыторыі сваіх аб’ектаў кіраўніцтва сельскагаспадарчых прадпры-емстваў, раённага спажывецкага таварыства. Работы яшчэ непачаты край у адпаведных служб у плане навядзення парадку на прыдарожных і лесапалосах, прычым уздоўж дарог неабходна ўбраць пакінутыя пні пасля спілоўвання дрэў. Пустазелле не павінна акружаць трансфарматарныя падстанцыі.

Зямельнай службе пасля ўборкі ўраджаю самы час пераглядзець падзел надзелаў земляў, каб цераспалосіцы не было.
Таксама ў раённым плане па навядзенню парадку прапісаны задачы па ўстаноўцы на грамадскіх калодзежах накрывак там, дзе яны адсутнічаюць, па закрыццю доступаў у неэксплуатуемыя будынкі і збудаванні, па навядзенню парадку на зямельных участках пасля зносу непрыгоднага жылля, устаноўка ўязных знакаў у населеных пунктах там, дзе яны адсутнічаюць, устаноўка альтанак і інш.
На жаль, псаваць тое, што зроблена, мы ўмеем. Аб гэтым сведчаць вынікі рэйдаў мабільных груп у працоўныя калектывы, зоны адпачынку ў месцах агульнага карыстання і на прыродзе, дзіцячыя пляцоўкі, несанкцыяніраваныя смеццязвалкі, запушчаныя пад’езды і «танцуючыя» агароджы каля прыватных дамоў… Час праводзіць работу над памылкамі.

Ірына Л УКАШЭНКА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *