Яблыкі як сімвалы пладоў працы

Тэрыторыя моладзі

галяБеларускі рэспубліканскі саюз моладзі працягвае рэспубліканскую акцыю «Наш год – наш выбар!» у падтрымку будучага незалежнай Беларусі.

IMG_9583На днях валанцёры РК ГА «БРСМ» раздавалі жыхарам і гасцям Хойнікшчыны сімвал акцыі – наліўныя, сакавітыя яблыкі, перавязаныя стужачкай, стылізаванай у колерах нацыянальнай сімволікі.

IMG_9535Акцыя «Наш год – наш выбар!» працягвае эстафету добрых спраў моладзі, асацыіруючы яблыкі з сімвалам ураджаю пладоў працы і дасягненняў моладзі краіны, а таксама дасягненняў дзяржавы больш чым за 20 гадоў незалежнасці.

IMG_9568Яблык са старажытных часоў у славянскай культуры з’яўляецца плодам, сімвалізуючым дастатак, міралюбнасць, вечную маладосць. Дарэчы, сувязь паміж яблыкам і яблыняй мае асаблівае значэнне. Яна адлюстроўвае пераемнасць пакаленняў, імкненне дзяцей працягваць справы сваіх бацькоў. Менавіта гэтыя фундаментальныя каштоўнасці ляжаць у аснове маладзёжнай акцыі «Наш год – наш выбар!», накіраванай на кансалідацыю беларускай моладзі на аснове традыцый і асноўных прынцыпаў беларускай дзяржаўнасці. Акрамя гэтага, яблык – своеасаблівы сімвал Года моладзі, які атрымаў урачысты старт на сёлетнім з’ездзе БРСМ.

Тэкст і фота Алены СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *