Тэлефонны даведнік у продажы


Падзея, якую так даўно чакалі многія жыхары нашага горада і раёна, адбылася: КПУП “Паліграф” прыступіў да друкавання новага тэлефоннага даведніка.


Добра прадуманы яго дызайн – на вокладцы Дом-музей І.П. Мележа ў Глінішчы як сімвал Дня беларускага пісьменства. А карыстальнікі атрымаюць з 275 старонак даведніка поўную інфармацыю аб тэлефонах экстранных і спецыяльных выклікаў, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, прыватных абанентаў сеткі.

10 даведнікаў, якія паступілі ў магазін “Паліграфа”, раскупіліся імгненна. Першым набыў тэлефонную кнігу вадзіцель рэдакцыі “Хойніцкія навіны” С.А. Казмярчук (на здымку з прадаўцом В.П. Валочка). Яшчэ адна партыя ў 50 даведнікаў паступіць у продаж на наступным тыдні. Потым на працягу года будзе прапаноўвацца пакупнікам штомесячна па 200-250 даведнікаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *