З павагай да ветэрана


Франтавымі дарогамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны дайшоў да Берліна жыхар вёскі Глінішча М.С. Кудрыцкі, а пасля аднаўляў разбураную ваенным ліхалеццем народную гаспадарку, працаваў у паляводстве і жывёлагадоўлі. Даўно на заслужаным адпачынку ветэран, сёлета адзначыць дзевяноста год з дня нараджэння.

Клопатам і ўвагай акружаны Міхаіл Сямёнавіч у сям’і з боку дачкі Таццяны, якая працуе сацработнікам, зяця Івана Іванавіча Бандарчука – перадавога механізатара КСУП імя Мележа, двух унукаў-школьнікаў. Не забываюць пра ветэрана вайны і працы ў Алексіцкім сельскім Савеце.

На здымку: старшыня сельсавета А.М. Раманава завітала ў  госці да ветэрана.


Фота Уладзіміра СЯМЕНАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *