Ганьба ды і толькі Гультайкі


Дзяцей нараджаць – справа няхітрая. Прызначэнне гэта жаночае на зямлі, і Бог, вытурваючы Адама і Еву з Эдэма, патрабаваў, каб пладзіліся яны і размнажаліся. Але ж не сказаў Усявышні аб тым, што дзяцей тых даглядаць не патрэбна, што яны самі пракормяцца. Птушкам нябесным і звяр’ю рознаму наогул нічога не казаў, а як яны клапатліва даглядаюць сваіх дзетак. Інстынкт, кажуць, бацькоўскі.

А вось у жыхарак нашага горада Аксаны Анатольеўны Ронжынай і Людмілы Васільеўны Сямёнавай (на здымку) атрафіравана пачуццё мацярынства. У мыльных операх па тэлевізару ва ўсіх серыях пра зачацце бядуюць, а яго няма. У нашых жа “гераінь”, як у народзе кажуць, што ўпала, тое і прыклеілася. Размнажаюцца без праблем. Двое дзяцей Ронжынай адабраны і знаходзяцца ў апякунскай сям’і (нявестка даглядае), у Сямёнавай – трое змешчаны ў Барысаўшчанскі прытулак.

Чацвёрты дзесятак год размянялі маладзіцы, а розуму не набраліся. Дзе ж той розум будзе, калі ўжо мазгі ў чарапной каробцы ад гарэлкі ды віна ўчарнелі. Дзяржава для такіх маці-зязюль вольніцу прыпыніла. Па прэзідэнцкаму Дэкрэту № 18 абавязаны яны працаваць і на дзяцей утрымліваюцца з іх грошы.

Уладкавалі на працу Аксану з Людмілай. Першую ў “Хойніцкі камунальнік”, другую – у эксбазу “Стралічава”. Не хочуць працаваць. Амаль кожную раніцу адтуль звоняць у міліцыю, маўляў, не выйшлі зноў на працу. Едуць супрацоўнікі РАУС і быццам прынцэс дастаўляюць на “службу”, а праз нейкую гадзіну-паўтары Ронжына і Сямёнава вольнымі птахамі гуляюць па цэнтральнай плошчы горада, шукаюць, дзе б прыкласціся да бутэлькі, хто налівае – той і сябра, той і суджаны на пэўны час.


С. ГАРДЗЕЙЧЫК, старшы ўчастковы інспектар РАУС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *