Фотарэпартаж: датэрміновае галасаванне


IMG_17266 кастрычніка прэзідэнцкая выбарчая кампанія ўступіла ў рашаючую фазу – пачалося датэрміновае галасаванне.

Участкі адчынілі свае дзверы ў 10 гадзін раніцы па ўсёй краіне. Мы пабывалі на адкрыцці на ўчастках для галасавання № 16 і № 15, якія размяшчаюцца ў Казялужскай і Судкоўскай школах адпаведна. Раней выбаршчыкаў сюды прыбылі члены камісіі і назіральнікі.

IMG_1761Працоўны дзень пачаўся з апячатвання урны. Гэта абавязковая працэдура, устаноўленая Выбарчым кодэксам. Пломба пастаўлена – можна галасаваць. Праз некалькі хвілін з’явіліся першыя выбаршчыкі з пашпартамі ў руках. Адзін за адным бюлетэні траплялі ў скрыню для галасавання – старт быў актыўны.

IMG_1718Нагадаем, што загадзя аддаць свой голас на карысць аднаго з кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду можна да сённяшняга дня ўключна.

IMG_1757На ўчастках для галасавання традыцыйна праводзяцца ўшаноўванні маладых выбаршчыкаў. Мы якраз заспелі той момант, калі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С.У. Чэкан на ўчастку № 5, што ў прафесійным ліцэі, віншавала двух юнакоў, якія ўпершыню прынялі ўдзел у выбарах, і ўручала ім памятныя падарункі.

Чаму я іду на выбары?

IMG_8549Мікалай Ляшчун:
– Выбары Прэзідэнта з’яўля-юцца значнай падзеяй для ўсёй краіны ў цэлым і для кожнага чалавека асабіста. Я заўсёды хаджу галасаваць, і гэты год не стане выключэннем. Здароўе ўжо не тое – баляць ногі, таму члены выбарчай камісіі прыедуць да мяне на дом з пераноснай скрыняй для галасавання. Як ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, для мяне важна, каб у нашай краіне быў мір. За гэта і аддам свой голас!

2Аляксандр Кардаш:
– Я прагаласаваў датэрмінова, бо неабыякавы да жыцця і будучыні свайго горада, краіны. Наогул для мяне пытанне ісці ці не ісці на выбары ніколі не стаіць. Як законапаслухмяны і актыўны грамадзянін, заўсёды ўдзельнічаю ў выбарах, якога б узроўню яны ні былі. Напярэдадні ўважліва вывучыў перадвыбарчыя праграмы ўсіх кандыдатаў, чытаў прэсу, глядзеў тэлевізійныя перадачы. Таму ішоў на галасаванне, дакладна вызначыўшыся.

IMG_1704Таццяна Чэкан:
– На гэтых выбарах я скарысталася правам галасаваць датэрмінова, бо заўтра буду задзейнічана ў рабоце выбарчай камісіі. Выбары ў мяне асацыіруюцца са святам, многія прыходзяць на ўчасткі цэлымі сем’ямі. Я вельмі люблю сваю краіну, у мяне выдатная работа – працую ў Глінішчанскай школе, цудоўны муж. Безумоўна, мы з ім будуем планы на будучыню, вось я і прагаласавала за тое, каб яны здзейсніліся.

IMG_1885Андрэй Ерахавец і Павел Навасельскі:
– Мы будзем галасаваць за тое, каб у моладзі па-ранейшаму былі ўсе ўмовы паспяхова вучыцца, развівацца і рэалізоўвацца ў абраных прафесіях, весці здаровы лад жыцця і самім будаваць сваю будучыню. Мы – за стабільнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Лічым, што на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь важны кожны голас, таму і свае не будзем пакідаць дома – яны абавязкова трапяць у скрыню для галасавання.

Матэрыялы падрыхтавала Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *