Масленіца гукала – хайнічан заклікала!

Общество

Нашы землякі не абышлі шанец адзначыць провады зімы – няхай хутчэй саступае месца вясне і цеплыні.

Непаўторны пазітыўны настрой стварылі нашы таленавітыя артысты мастацкай самадзейнасці з усіх куточкаў раёна. Не забыліся і пра традыцыі: спалілі пудзіла зімы.

Вядома, самым відовішчным стала паляванне «на пеўня». Сёлета дацягнуцца да прыза выказалі ахвоту дзяўчаты, рызыкавалі і мужчыны. Адным з пераможцаў традыцыйнага спаборніцтва за «пеўня» стаў навучэнец Хойніцкага дзяржаўнага каледжа Сяргей Казлоўскі.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота аўтара і Вікторыі МАРОЗ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *