Вольга Белаш


Я чую тваё сэрца


Я чую тваё сэрца. Не маўчы.
Ты гавары, твой голас супакоіць.
Мяне ён ціхай радасцю напоіць
І цеплынёй агорне ўначы.
Я чую тваё сэрца. Пасміхнісь.
Навошта ўпустую траціць вечар.
Накінь мне шалік беленькі на плечы
І глыбіні маіх вачэй здзівісь.
Я чую тваё сэрца. Пазаві.
Хай зорка ўпадзе ў мае далоні.
Ты пацалуй мяне пяшчотна ў скроні
І за руку ў казку завядзі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *