Міхаіл Завадскі


Радзіма


Спяваюць птушкі звонка,
На дзіва – галасы!
Цвітуць вакол рамонкі,
Пралескі, верасы.
Ласкавыя, чароўныя,
Як сонца прамяні,
Зямля мая цудоўная,
Тут нашы карані.
Тут нашыя вытокі –
Жыцця адліку час.
Мы тут зрабілі крокі
Свае ў першы раз.
Пад сонейкам звінелі
Дзяцінства ручаі, –
Мы тут раслі, сталелі
Сярод сяброў сваіх.
Юнацтва і спатканні,
Вясновыя сады…
Сустрэлі тут каханне
На доўгія гады.
Люблю цябе, Айчына!
Я за цябе малюсь.
За нашу Бацькаўшчыну,
За маці-Беларусь!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *