Міхаіл Завадскі


Вясна


Ранак вясновы,
Зямлі ўзаранай
Поўніць паветра
Водар духмяны.
Птушкі спяваюць
У полі, у лесе,
Сонейкам крочыць
Вясна на Палессе.
Крочыць, як быццам
Дзяўчына якая,
Чырвань на шчоках
Зарой палыхае.
Хмаркі ў небе
Нібыта хусцінкі,
Павольна плывуць,
Губляюць слязінкі.
Дожджык вясёлы,
Прыемны, цяпленькі.
Так яму рады
Стары і маленькі!
Ветрык ласкавы
Да твару імкнецца.
Хораша людзям
Вясною жывецца!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *