Жыццё з мноствам сюрпрызаў

Тэрыторыя моладзі Увлечения хойничан

5Памятаеце, як у дзевяностыя гады на прылаўках магазінаў з’явілася пацешная прывазная салодкасць – Кіндэр Сюрпрыз? Колькі радасці было ў дзяцей, калі яны, заціснуўшы ў руцэ запаветнае шакаладнае яйка, трэслі яго, прыслухоўваючыся да гуку: «Што ж там унутры?» Як было цікава збіраць з некалькіх частак цацку, альбо атрымліваць суцэльную – якога-небудзь любімага героя казкі ці мультфільма.

1Кіндэр Сюрпрыз існуе ўжо не адзін дзесятак гадоў, але пачуцці, якія ён выклікае ў дзяцей, застаюцца нязменнымі: радасць прадчування, нечаканасці ад таго, што схавана ўнутры пластыкавага маленькага кантэйнера.

2Але нельга сцвярджаць, што Кіндэр Сюрпрыз – выключна дзіцячая забава. Для многіх дарослых калекцыяніраванне фігурак – займальнае хобі. Напрыклад, як для абаяльнай хайнічанкі Юліі Сачанка. Яе калекцыя проста здзіўляе сваім размахам – налічвае каля тысячы экземпляраў!
Збіраць сюрпрызы Юля пачала два гады назад.

7Варта адзначыць, што раздабыць патрэбную фігурку вельмі няпроста: можна абменьвацца з іншымі калекцыянерамі, альбо купляць. Так-так, цацкі прадаюцца асобна без шакаладу. За ўнікальныя даводзіцца раскашэліцца – кошт дасягае нават паўтара мільёна рублёў! Самая дарагая цацка Юлі абышлася ў 250 тысяч беларускіх рублёў. Але часцей за ўсё аматары кіндэраў здзяйсняюць абмены.

10У нашым горадзе адпаведным калекцыяніраваннем ніхто не займаецца. Але гераіня гэтай публікацыі знайшла мноства сяброў у суседніх Расіі і Украіне, з якімі «супрацоўнічае» пасродкам Інтэрнэта і пошты.

20Нагадаю, што ў Кіндэрах не проста асобныя фігуркі, а цэлыя серыі цацак. У тым, каб сабраць іх цалкам, і складаецца галоўная задача. У спісе асноўных серый больш за дзвесце дваццаць найменняў і яшчэ сто трыццаць пяць «зборных» серый. Па словах Юлі, у кожнай групы розная колькасць цацак: ад 4 да 34! Толькі ўявіце, колькі іх усяго!

8Дарэчы, захапленне дзяўчыны пачалося з герояў мультфільма «Маша і мядзведзь». Акрамя таго, сярод яе любімых серый «Ну, погоди!», «Простоквашино», «Капитан Врунгель», «Карлсон». Яны лічацца аднымі з самых рэдкіх.

3Для цацак у Юлі ёсць спецыяльны стэлаж. Там знаходзяцца толькі ўжо цалкам сабраныя серыі, астатнія сюрпрызы захоўваюцца ў скрыні і чакаюць свайго часу. Зараз дзяўчына збірае «Тайна третьей планеты», «Винни-Пух», «101 долматинец», «Красавица и чудовище».
Многія знаёмыя спачатку з усмешкай успрымалі яе хобі, затое цяпер не могуць стрымаць здзіўлення, убачыўшы цудоўную калекцыю. Згадзіцеся, занятак цікавы, да таго ж і смачны.

Наталля ЧЭКАН.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *